КК БНП пра каронавірус у Беларусі: адкрыты зварот да ўладаў і Прадстаўніцтва ЕС.

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняў адкрыты зварот да дзяржаўных органаў Беларусі і Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюзу адносна стану справаў з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі.

Лідары БНП выказваюць заклапочанасць у сувязі з недастатковымі дзеяннямі ўраду ўвядзенні абмежавальных захадаў дзеля спынення распаўсюду COVID-19, інфармаванні насельніцтва пра стан і дынаміку пандэміі, а таксама адсутнасцю зразумелых і эфектыўных дзеянняў па падтрымцы эканомікі і бізнесу ў крызіснай сітуацыі.

Сярод іншага, КК БНП заклікаў улады Беларусі адэкватна ацаніць патрэбу ўжыцця эфектыўных захадаў, каб спыніць распаўсюд каронавірусу, аператыўна і цалкам інфармаваць насельніцтва і СМІ пра развіццё сітуацыі. У звароце згадваецца пра наяўнасць у Крымінальным кодэксе артыкулаў непаведамленне чыноўнікамі звестак пра небяспеку для жыцця людзей і чынення перашкодаў у законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

Таксама звяртаецца ўвага на неабходнасць распрацоўкі урадам эфектыўных спосабаў падтрымкі эканомікі, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і дробнага бізнесу праз увядзенне падатковых і арэндных канікулаў.

КК БНП выказаў падзяку Прадстаўніцтву Еўрапейскага Саюзу ў Беларусі за ўжо зробленыя ЕС крокі па падтрыманні краінаў Усходняга партнёрства і, у прыватнасці, Беларусі. Лідары БНП таксама папрасілі еўрапейскіх дыпламатаў падтрымаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці і разгледзіць магчымасць падтрымкі для малога бізнесу, які сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі.

Поўны тэкст адкрытага звароту ніжэй: