БНП: выбары не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы прыняў заяву пра бягучую электаральную сітуацыю ў Беларусі. Сыходзячы з фактаў масавага парушэння правоў грамадзянаў БНП лічыць, што ўжо на гэтым этапе выбары не могуць быць прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі.

БНП заклікае беларускія ўлады спыніць масавыя парушэнні правоў чалавека, вызваліць усіх палітычных зняволеных і адміністрацыйны арыштаваных, пачаць шырокі грамадскі дыялог адносна прызнання фактаў шматлікіх парушэнняў выбарчага працэсу, а таксама пра прызначэнне новых выбараў.

У заяве БНП просіць інстытуты Еўрапейскага Саюзу прыняць афіцыйную пазіцыю ЕС адносна неадпаведнасці выбараў прэзідэнта ў Беларусі міжнародным стандартам, перагледзіць прынцыпы супрацы з беларускімі ўладамі і ўзмацніць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Заява БНП адкрытая для далучэння ўсіх арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Поўны тэкст заявы: