Бізнес і каронавірус: арганізацыя 2-й ПГ БНП накіравала прапановы ва ўрад

Рэспубліканская федэрацыя прадпрымальніцтва сяброўская арганізацыя 2-й працоўнай групы БНП 16 сакавіка накіравала ва ўрад на імя прэм’ер-міністра прапанову аб стварэнні Міжведамаснай Працоўнай групы для распрацоўкі комплексу захадаў па падтрымцы дзейнасці беларускага бізнэсу і замежных інвестараў ва ўмовах пандэміі каронавірусу.

У Канфедэрацыі ўжо створаная Аператыўная Працоўная Група для вывучэння сітуацыі і праблемаў, якія ўзніклі ў апошні час. Таксама РКП падрыхтавала спіс прапановаў першачарговых дзеянняў для ўрада па наступных напрамках:

1 Кантрактныя абавязкі

2 Грашова-крэдытная падтрымка

3 Маёмасная падтрымка

4 Падаткаабкладанне

5 Кантрольна-наглядная дзейнасць

РКП лічыць, што гэтыя дзеянні дапамогуць мінімізаваць шкоду бізнесу, якая ўзнікла ва ўмовах распаўсюду каронавірусу, а таксама дазволяць забяспечыць годны ўзровень жыцця і сацыяльныя гарантыі грамадзянам Беларусі.

Падрабязней з тэкстам заявы можна пазнаёміцца на фейсбук-старонцы каардынатара 2-й працоўнай групы БНП, старшыні Вышэйшага Каардынацыйнага Савету РКП Уладзіміра Карагіна.