Знаёмцеся: чацвёртая група БНП «Кантакты паміж людзьмі». Прыярытэт №1 «Інклюзіўнасць і даступнасць адукацыі».

Працоўная група №4 самая вялікая група Нацыянальнай платформы Беларусі: налічвае больш за 20 арганізацый. Аб першым прыярытэце дзейнасці групы «Інклюзіўнасць і даступнасць адукацыі» мы паразмаўлялі з каардынатаркай Сашай Кузьміч.

Працоўная група №4 самая вялікая група Нацыянальнай платформы Беларусі: налічвае больш за 20 арганізацый. Аб першым прыярытэце дзейнасці групы «Інклюзіўнасць і даступнасць адукацыі» мы паразмаўлялі з каардынатаркай Сашай Кузьміч, сябрай рады Задзіночання беларускіх студэнтаў.

На бягучы 2019 год групай «Кантакты паміж людзьмі» вызначаны чатыры асноўныя прыярытэты:

• Інклюзіўнасць і даступнасць адукацыі.

• Удзел грамадзянскай супольнасці ў стварэнні і імплементацыі моладзевай палітыкі.

• Праца па грамадскаму кіраванню ў сферы культуры, падтрымка беларускіх арганізацый у сферы культуры.

• Навыкі будучыні.

«Інклюзіўнасць і даступнасць адукацыі – напрамак, якім займаецца Грамадскі Балонскі камітэт і Задзіночанне беларускіх студэнтаў. Гэта той самы Балонскі працэс, які па праву можа быць названым адным з самых важных дасягненняў у рамах працы Усходняга партнёрства ў Беларусі», – распавядае Саша.

Менавіта Усходняе партнёрства стала тым інструментам, які дазволіў узняць праблемы вышэйшай адукацыі Беларусі на ўзроўні Балонскага працэсу і не дапусціць прафанацыі рэформаў і выканання абавязкаў, якія ўзяла на сябе Беларусь, уступіўшы ў Балонскі працэс.

ДАВЕДКА: Балонскі працэс – гэта працэс гарманізацыі еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, спроба зрабіць сістэмы вышэйшай адукацыі еўрапейскіх краін зразумелымі адзін аднаму, зрабіць даступным для кожнага вучобу і, пасля, працу ў розных краінах Еўропы.

Грамадскі балонскі камітэт – грамадзянская ініцыятыва, якая складаецца з экспертаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, сацыяльных партнёраў беларускіх ВНУ. Камітэт працуе дзеля пераадолення ізаляцыі нашай сістэмы адукацыі ад Еўрапейскага адукацыйнай прасторы. Інтэграцыя Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА) магла б стаць унікальным шанцам для рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі, яе інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі. Аднак беларускія ўлады не хаваюць свайго намеру абмежавацца, у лепшым выпадку, толькі касметычнымі зменамі, якія не закранаюць рэальныя прычыны нізкай эфектыўнасці беларускай вышэйшай школы. Мэтай камітэта з’яўляецца забеспячэнне шырокага грамадскага ўдзелу ў інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі беларускай вышэйшай школы. (Па матэрыялах bolognaby.org).

Балонскі камітэт вядзе маніторынг стану і рэформаў у вышэйшай адукацыі і распрацоўвае прапановы па рэфармаванні вышэйшай школы, накіраваныя на збліжэнне з мэтамі, каштоўнасцямі і асноўнымі напрамкамі палітыкі Еўрапейскага прасторы вышэйшай адукацыі. Камітэт рэгулярна выдае Белыя кнігі і справаздачы, дзе фіксуе і аналізуе працэсы імплементацыі абавязкаў Беларусі ў Балонскім працэсе. Белая кніга – тэматычны зборнік, прысвечаны стану адукацыі ў Беларусі.

На Беларускай нацыянальнай платформе была створана ad hok камісія (спецыяльная камісія), якая сачыла за выкананнем руху па дарожнай мапе рэформаў, аналізавала і рабіла прапановы па заканадаўству.

«Зараз Балонскі камітэт і ЗБС як арганізацыя-сябра еўрапейскага саюзу студэнтаў рыхтуем справаздачы адносна імплементацыі патрабаванняў Балонскага працэсу», – распавядае Саша.

“Раней нашыя справаздачы былі скіраваны больш на прававы аспект: палітычна матываваныя выключэнні, прымушэнні да галасаванняў і г.д. Зараз пазіцыя змянілася: мы перамясцілі свой акцэнт з рэчаў, якія дзяржава не гатова зманяць на тыя, якія дзяржава гатова падтрымліваць. Гэта сацыяльнае вымярэне. Апошняя Белая кніга падрыхтавана як раз ў гэтым рэчышчы: мы кажам пра змяншэнне колькасці выдаткаў на аднога студэнта/студэнтку, рост коштаў на навучанне і г.д.

Саша Кузьміч і сябра Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў на канферэнцыі ў Варшаве. Фото: Дзея.

Мы ў цэлым змянілі рыторыку і зараз кажам пра сацыяльныя аспекты. Напрыклад, да Еўрапейскіх гульняў мы выпускалі Рэзаюцыю ў Еўрапескім саюзе студэнтаў пра высяленне студэнтаў падчас Гульняў з інтэрнатаў і парушэнне сацыяльна-эканамічных правоў”.

“Назіраючы за працэсамі ў грамадзянскай супольнасці Беларусі, я упэўніваюся, што мы інснуем па-за межамі агульнага кантэксту. Кожная арганізацыя бычыць сітуацыю са свайго вузкага пункта позляду. Мы працуем над адной мэтай, але з вельмі розных установак і атрымліваецца, што нашыя высілкі — гэта бура у шклянцы. Нам усім зараз трэба пачаць размаўляць, дамаўляцца, сысціся на базавых пазіцыях, якія маглі б нас аб’яднаць,– лічыць Саша. У юбілейны год я зычу ўсім нам знайсці гэты агульны падмурак для супрацы і кансалідацыі!”.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства