Абраны новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацплатформы

Сёння ў Мінску на Канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства быў абраны новы склад Каардынацыйнага камітэта.

У яго ўвайшлі Яраслаў Бекіш, Васіль Валасюк, Наталля Васілевіч, Тацяна Пашавалава, Ігар Рынкевіч і Аксана Шэлест.

Старшынём Каардынацыйнага камітэта абраны Андрэй Ягораў.