Ад смяротнага пакарання да гендарнай роўнасці. Маладыя і дзёрзкія абмеркавалі надзённыя тэмы на фэсце

Фестываль новай генерацыі Generation  прайшоў у Мінску 28 лістапада ў межах працы тэматычнай  «падгрупы чатыры»: Кантакты паміж людзьмі.

“Гэта была вялікая пляцоўка, больш за сто ўдзельнікаў з ліку беларускай моладзі.

Мы абмеркавалі тэмы, звязаныя са смяротным пакараннем, гендэрнай роўнасцю, грамадскім ўдзелам у жыцці Беларусі, а таксама пагаварылі з замежнымі калегамі пра міжнародны досвед”, — казаў Нацыянальны каардынатар супольнасці Усходняга партнёрства Беларускай нацыянальнай платформы Мікалай Кванталіяні.

На думку арганізатаркі фэсту, Сашы Кузьміч, фестывалю удалося сабраць людзей, што раней не ўдзельнічалі ў мерапрыемствах нефармальнай адукацыі ці грамадзянскай супольнасці. ”Яны прышлі паслухаць тэмы, што ім падабаліся і адначасова пазнаміцца з тым, як  ініцыятыўныя людзі змянялі сусвет.”

Фестываль складаўся з шэрагу лекцый, дыскусій і майстар-класаў і прадугледжваў магчымасць без лішніх фармальнасцяў пераходзіць з адной тэматычнай пляцоўкі да іншай. “Можна было, напрыклад,  паслухаць, што цікавага абмяркоўваюць у сферы студэнцкага лідарства ў Расіі і Беларусі, а пасля — пайсці на панэльную дыскусію па гендэрнай тэматыцы. ”, — расказвае Мікалай Кванталіяні. Яго меркаваннем, важна, што фестываль прайшоў менавіта ў Беларусі і стаў пляцоўкай для выказвання і абмену думкамі.

 

“На дзіва шмат маладых людзей актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, задавалі пытанні. Пры гэтым у іх ужо было выразна сфармаванае меркаванне па тых ці іншых пытаннях. Можна казаць, што моладзь, якая прыйшла на фестываль, валодае сфармаваным крытычным мысленнем і гатова выказвацца. Фестываль стаў пляцоўкай, што дазволіла ім пачуць іншыя меркаванні і пабачыць —  яны не адны.” – адзначыў Кванталіяні.

Адна з панэльных дыскусій фэста тычылася забароны смяротнага пакарання. Па словах Кванталіяні, большасць удзельнікаў выказалася за яго адмену.

“Была толькі адна дзяўчынка, што падтрымлівала смяротнае пакаранне, — удакладніла Саша Кузьміч. — І яе не спрабавалі пашэйміць за такое меркаванне. Яна распавядала пра свае перакананні і напрыканцы размовы змяніла  пункт гледжання. Згадзілася, што смяротнае пакаранне не лепшы спосаб рэагаваць на парушэнні ці злачынствы”.

Сярод тых, хто адразу выказваўся супраць смяротнага пакарання, не ўсе  маглі абгрунтаваць сваё стаўленне, зазначыў эксперт. “Таму трэба было абмеркаваць розныя пазіцыі — чым гэта добра, чым — дрэнна. Разглядаліся крайнія выпадкі, права на памылку. Бо ў выпадку смяротнага пакарання права на памылку мінімізавана”.  

На думку Нацыянальнага каардынатара супольнасці Усходняга партнёрства Беларускай нацыянальнай платформы, фестываль стаў добрай пляцоўкай, каб распавесці пра свае  каштоўнасці незаангажаванай аўдыторыі, а таксама паказаць, што ў Беларусі ёсць розныя варыянты для ахвотных удзельнчаць у грамадскім жыцці. «Лічу, што фармат фестывалю пасуе, каб ненадоўга пагрузіць людзей у абмеркаванне грамадскіх інтарэсаў”.

Сёлетні фестываль прапаноўваў да абмеркавання тры асноўныя тэмы — смяротнае пакаранне, гендэрная роўнасць і моладзевы удзел. Надалей, мяркуе Кванталіяні, можна пашыраць тэматыку: “Напрыклад, можна было б абмеркаваць адмену прыняцця закона аб хатнім гвалце. Трэба глядзець у наступным годзе, якія тэмы будуць хваляваць грамадства і зыходзіць з гэтых трэндаў.