Актуальныя навіны з Азербайджана і Арменіі

У Азербайджане з-за кратаў выйшла вядомая праваабаронца, гісторык, дырэктарка Інстытута міра і дэмакратыі Лэйла Юнус. Меру яе ўтрымання змянілі з заключэння на хатні арышт.

Leyla Yunus

Раней быў вызвалены яе муж – Арыф Юнус (кожны з іх у 2015 г атрымаў 7-8 гадоў зняволення). Калегі з азербайджанскай нацыянальнай платформы лічаць гэта пэўным крокам уладаў да прымірэння і кансалідацыі ў Азербайджане. Кажуць, што магчыма яшчэ некалькі палітзняволеных выйдуць з турмаў да канца года. Хочацца спадзявацца. EuroNest ужо зрабіў пазітыўную заяву на гэты конт, адначасова звяртаючы ўвагу на неабходнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітзняволеных.

У Арменіі прайшоў рэферэндум наконт перахода ад прэзідэнцкай да парламентскай рэспублікі. Нягледзячы на здавалася б добрую ў доўгатэрміновай перспектыве ідэю, Армянская нацплатформа крытыкуе шматлікія парушэнні падчас рэферэндуму.

bbc.com

Публікуем вытрымкі з заявы Армянскай нацыянальнай платформы:

Армянская НП Форуму грамадзянскай супольнасці заяўляе, што працэс рэферэндуму аб унясенні зменаў у Канстытуцыю РА не адпавядае дэмакратычным прынцыпам, і агалошаныя вынікі не могуць адлюстроўваць свабодную волю грамадзян Рэспублікі Арменія.

Мы сцвярджаем, што фальсіфікацыя выбараў значна паўплывала на вынікі, зарэгістраваныя ЦВК.
Мы патрабуем, каб

  • ЦВК ануляваў вынікі рэферэндуму6 снежня;
  • Арганізатары і выканаўцы прамых масавых фальсіфікацый волевыяўлення з шэрагоў праваахоўных органаў Рэспублікі Арменія былі прыцягнутыя да адказнасці;
  • Установы Еўрапейскага Саюза ўключылі выкананне вышэйзгаданых патрабаванняў ў спіс папярэдніх умоў перамоў па рамачным пагадненні, пачатых 7 снежня.