Барозу: Расея аказвае ціск на краіны «Усходняга партнёрства»

Прэзідэнт Еўракамісіі запатрабаваў ад Расеі паважаць суверэнітэт іншых дзяржаў.

У адваротным выпадку гэта будзе парушэннем міжнароднага права, піша«Інтэрфакс».

«Ціск Расеі на краіны Усходняга партнёрства непрымальны, з’яўляецца гэта магчымым злоўжываннем з коштам на газ, штучнымі гандлёвымі бар’ерамі. Усе гэтыя меры цалкам відавочна парушаюць прынцыпы Хельсінкскай дамовы АБСЕ, якія павінны паважаць — я цытую — права кожнай краіны свабодна вызначаць і ажыццяўляць палітыку ў адпаведнасці з міжнародным правам», — заявіў Жазэ Мануэль Барозу 15 мая ў Брусэлі.

«Нават падчас халоднай вайны былі прынцыпы права для адной краіны ўступаць у перамовы з другой, — сказаў кіраўнік Еўракамісіі. — І мы павінны стаяць на гэтым. І гэта тое, як мы бачым нашы стасункі з Украінай і з Грузіяй. Мы чакаем, што Расея будзе гэта паважаць, таму што калі не, то гэта будзе выразным парушэннем міжнародных абавязацельстваў, прынятых і самой Расеяй. Мы верым, што ў 21 стагоддзі няма сэнсу мець ідэі па абмежаванні суверэнітэту іншай краіны».

Пераклад Хартыя’97