Беларусь у рэгіёне краін Усходняга партнёрства (1992-2012)

Інстытут «Палітычная сфера», пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, выканаў даследаванне стасункаў Беларусі з краінамі цяперашняга рэгіёна Усходняга партнёрства ў перыяд 1992-2012 гадоў.

У 2008 годзе Еўрапейскі Саюз у рамках Усходняга вымярэння Еўрапейскай палітыкі суседства ініцыяваў запуск праграмы па збліжэнні ды паглыбленаму супрацоўніцтву з шасцю постсавецкімі краінамі — «новымі ўсходнімі суседзямі»: Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. У траўні 2009 года гэтыя краіны прынялі прапанову ЕС стаць удзельнікамі ініцыятывы, якая атрымала назву «Усходняе партнёрства». Дадзеная ініцыятыва, акрамя развіцця двухбаковых адносін паміж ЕС і кожнай краінай-партнёрам, таксама прадугледжвае развіццё шматбаковых стасункаў паміж усімі ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. З мэтай вызначэння месца і ролі Беларусі ва ўзаемаадносінах (перш за ўсё, на палітычным і эканамічным узроўнях) з краінамі, якія цяпер утвараюць рэгіён Усходняга партнёрства, апісання таго, як гэтыя ўзаемаадносіны складаліся на працягу двух дзесяцігоддзяў (1992-2012 гады), а таксама для выяўлення патэнцыялу далейшага рэгіянальнага супрацоўніцтва Інстытутам палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» ў 2013 годзе было выканана даследаванне, з вынікамі якога прапануем азнаёміцца.

Даследчы калектыў: Андрэй Казакевіч (кіраўнік даследавання; метадалогія, інтэграцыя і выніковая апрацоўка дадзеных, асноўныя інтэрпрэтацыі), Андрэй Валодзькін (збор і аналіз дадзеных пра стасункі Беларусі з Азербайджанам і Малдовай),Аляксандр Філіпаў (збор і аналіз дадзеных пра стасункі Беларусі з Арменіяй, Грузіяй і Украінай).

Спампаваць