Беларуская нацплатформа вітае рашэнне ўладаў аб вызваленні шасцярых палітвязняў

25 жніўня Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства выступіла з заявай адносна вызвалення ўладамі Беларусі палітычных вязьняў.

БНП прывітала рашэнне ўладаў аб вызваленні Міколы Статкевіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.

У заяве гаворыцца, што дадзены крок уладаў не можа ўспрымацца як сведчанне паслядоўнай палітыкі і сістэмных змен, пакуль вызваленыя грамадзяне не атрымалі поўнай рэабілітацыі, а ў краіне застаецца магчымасць з’яўлення новых палітвязняў. Таму Беларуская нацыянальная платформа:

Патрабуе і чакае ад уладаў поўнай рэабілітацыі ўсіх вызваленых былых палітвязняў, безумоўнага аднаўлення іх ва ўсіх грамадзянскіх правах;

Выказвае заклапочанасць у сувязі з існуючай сення пагрозаў з’яўлення новых палітвязняў: за кратамі знаходзяцца двое падазраваных па т.зв. «справе графіцістаў» — Максім Пекарскі і Вадзім Жэромскі могуць быць асуджаныя да пазбаўлення волі за нанясенне патрыятычных графіці, што, па ацэнке праваабаронцаў, з’яўляецца непрапарцыянальнай мерай пакарання за падобнае парушэнне;

Заклікае следчыя органы да максімальнай празрыстасці ў «справе графіцістаў», а таксама да вызвалення Максіма Пекарскага і Вадзіма Жэромскага, прынамсі, да адкрытага і празрыстага для грамадскасці судовага працэсу.

Спампаваць заяву цалкам

Фота — БелаПАН