Бел | Eng

Беларуская нацыянальная платформа выказвае гатоўнасць да новых фарматаў супрацоўніцтва з ЕС і дзяржаўнымі ўладамі

Беларуская нацыянальная платформа мае неабходны экспертны патэнцыял, інавацыі і рашэнні для таго, каб стаць паўнавартасным грамадска-палітычным актарам у трохбаковых стасунках “ЕС-беларускі ўрад-грамадзянская супольнасць”.

23 красавіка 2016 году ў Мінску прадстаўнікі каля 70 грамадскіх арганізацый Беларусі на адмысловай канферэнцыі «Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі» вызначыліся з прыярытным мэтамі і задачамі на перыяд 2016-2018 г.г., а таксама прынялі Рэгламент БНП і прапановы па “Дарожнай мапе ўзаемаадносінаў паміж ЕС і грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі”.

На сённяшні дзень можна сцвердзіць, што Беларуская нацыянальная платформа адбылася як камунікатыўная пляцоўка для арганізацый грамадзянскай супольнасці. Напярэдадні канферэнцыі Каардынацыйны камітэт зацвердзіў членства пяці новых арганізацый, і зараз у склад БНП уваходзіць 77 грамадскіх арганізацый. Але пры гэтым яна застаецца вельмі абмежаванай у якасці грамадска-палітычнага актара, што з’яўляецца як вынікам невырашанасці шэрагу пытанняў унутранай структуры і развіцця БНП папярэдняга перыяду, так і стаўленнем беларускіх уладаў да дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. У кантэксце новых палітычных абставінаў і развіцця ўзаемаадносінаў паміж ЕС і Беларуссю пачатак дыялогу паміж ЕС, беларускімі ўладамі і грамадзяскай супольнасцю можа стаць магчымым.

Дзеля ўзмацнення ролі грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі быў распрацаваны новы Стратэгічны план на перыяд 2016-2018 гадоў, які сфакусаваны на ўзмацненні і даверы грамадзянскай супольнасці да БНП і падтрымцы іх удзелу праз сумесныя дзеянні і кампаніі па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў. Арганізацыйнаму развіццю БНП будзе садзейнічаць прыняцце Рэгламенту БНП – дакументу, які больш дакладна рэгулюе працэдуры адносінаў у межах Нацплатформы.

Важнай палітычнай мэтай канферэнцыі было абмеркаванне новых магчымасцяў развіцця ўзаемаадносінаў паміж ЕС і грамадзянскай супольнасцю Беларусі і актывізацыі дзейнасці БНП у гэтым накірунку. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску Андрэа Віктарын у вітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі адзначыла важнасць ўзаемаадносінаў Еўрасаюза з Беларуссю і яе грамадзянскай супольнасцю. Яна таксама адзначыла, што за апошнія два гады былі зроблены некалькі крокаў па паляпшэнню ўзаемаадносінаў: пачатак перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, аднаўленне дыялогу па правах чалавека. «ЕС застаецца прыхільнікам крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з краінай і народам. Падтрымка грамадзянскай супольнасці застаецца ключавым элементам супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю «, – сказала спадарыня Віктарын.

Нацыянальны каардынатар ФГС УП Улад Вялічка ў сваім выступе зазначыў, што грамадзянская супольнасць чакала большага выніку ад розных працэсаў ўзаемадзеяння з ЕС, але пакуль гэтыя стасункі застаюцца на ўзроўні камунікацыі. “Нацыянальная платформа гатовая да новых фарматаў супрацоўніцтва з ЕС, але для гэта нам падрэбны давер адзін да аднаго», – сказаў ён.

Павелічэнню ролі грамадзянскай супольнасці у развіцці краіны мае спрыяць “Дарожная мапа ўзаемаадносінаў паміж ЕС і грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі”, што прымаецца Дэлегацыямі ЕС у кансультацыях з грамадскімі арганізацыямі. Беларуская нацыянальная платформа распрацавала шэраг прапаноў да “Дарожнай мапы”. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца: “Варта пашыраць уцягванне арганізацый грамадзянскай супольнасці ў двухбаковыя праекты і праграмы ЕС, што рэалізуюцца з удзелам дзяржаўных органаў Беларусі. У перспектыве пажадана фармаваць Назіральныя Саветы двухбаковых праектаў і праграм з уключэннем прадстаўнікоў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці, іх сетак і платформаў”. Удзельнікі канферэнцыі прынцыпова падтрымалі гэтыя прапановы, якія маюць быць дапрацаваныя і прынятыя электронным галасаваннем да 14 траўня.

Сярод дакументаў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, была таксама рэзалюцыя “Аб пенсійнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь”. Разам з крытычнымі заўвагамі датычна нядаўніх зменаў, якія ўнеслі ўлады ў пенсійную сістэму нашай краіны, у рэзалюцыі выказваецца занепакоенасць тым, што рашэнне аб пенсійнай рэформе прымалася без належнага публічнага абмеркавання і ўзгаднення з усімі зацікаўленымі бакамі. Аўтары рэзалюцыі заклікаюць улады “прыпыніць дзеянне ўказу №137«Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння» і “прыступіць з удзелам грамадскасці да распрацоўкі ўсёабдымнай рэформы пенсійнай сістэмы, якая засноўвалася б на прынцыпах сацыяльнай дзяржавы, вопыце ўсходнееўрапейскіх краін і палажэннях адпаведных міжнародных дакументаў (Канвенцыі ААН па правах пажылых людзей, Рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы, Мадрыдскага Плана па старэнні).

У бліжэйшы час праекты усіх дакументаў, што абмяркоўваліся на канферэнцыі – Стратэгічнага плану развіцця Нацплатформы на 2016-2018 гг., Рэгламенту БНП, прапаноў да “Дарожнай мапы ўзаемаадносінаў паміж ЕС і грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі” і рэзалюцыі “Аб пенсійнай палітыцы ў Рэспубліцы Беларусь”, – будуць дапрацаваныя і выстаўленыя ў адкрытым доступе на сайце БНП.

Фота вокладкі – je.by

Вярнуцца ў катэгорыю "Актуальна"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2