Бел | Eng

Беларускім нацыянальным каардынатарам ФГС УП стаў Андрэй Ягораў

Дата: 04.10.2013 | Тэгі: , |

4 кастрычніка ў Кішынёве распачаў працу Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пад назвай “Разам за еўрапейскую будучыню”. Новым нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці па Беларусі стаў Андрэй Ягораў, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. 

На Форуме ў Кішынёве працуе беларуская дэлегацыя ў складзе 25 чалавек. Сярод удзельнікаў дэлегацыі прадстаўнікі Асамблеі НДА, кансорцыума «ЕўраБеларусь», «Ліберальнага клуба», Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, БАЖ і шэрагу іншых арганізацый.

Новым нацыянальным каардынатарам Форума грамадзянскай супольнасці па Беларусі стаў Андрэй Ягораў, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Дагэтуль цягам году беларускім каарадынатарм выступаў Яраслаў Бекіш, сябра КК Нацплатформы ФГС УП, лідэр экалагічнага таварыства «Зялёная сетка», які паводле прынцыпу ратацыі пакідае гэтую пазіцыю.

З вітальным словам да дэлегатаў Форума выступіў Еўракамісар Штэфан Фюле, які адзначыў важнасць сектаральнага супрацоўніцтва. Еўракамісар выказаў спадзевы, што саміт у Вільні стане пашырэннем транспартнай сеткі ЕС на галіну Усходняга партнёрства і прынясе спіс рэальных праектаў у гэтым накірунку.

Цягам двух дзён у межах мерапрыемства плануецца абмеркаваць прыярытэты грамадзянскай супольнасці і яе ўнёсак у працэсы рэформаў у межах УП. У цэнтры ўвагі Форума можна вылучыць наступныя тэмы: роля грамадзянскай супольнасці ў кантэксце падпісання Пагадненняў аб асацыяцыі з шэрагам краінаў УПагульная ацэнка працэсу рэформаў у краінах УП напярэдадні саміту “Усходняга партнёрства” ў Вільні.

Сачыць за анлайн-трансляцыяй з Форума можна па спасылцы.

Напярэдадні Форума Каардынацыйны камітэт беларускай Нацыянальнай платформы ФГС УП падрыхтаваў адмысловы зварот да дэлегатаў мерапрыемства.

Вярнуцца ў катэгорыю "Навіны"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2