Бел | Eng

“Без візы”. Еўрапейская камісія падтрымала заклік спрасціць візавы рэжым

Дата: 04.02.2014 | Тэгі: , |

Еўрапейская камісія спадзяецца неадкладна пачаць перамовы з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і паведамляе аб павелічэнні долі шэнгенскіх візаў, выдадзеных беларусам бясплатна. Адзначым, 29-30 студзеня ў Брусэлі ў часе працоўнага візыту намесніцы замежных спраў Беларусі Алены Купчыной, распачаліся перамовы па пагадненням аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. Наступны раўнд перамоваў запланаваны на сакавік.

“Еўрапейскі саюз спадзяецца ў бліжэйшым часам дасягнуць пашырэння магчымасцяў для кантактаў паміж людзьмі праз падпісанне Дамовы аб візавай фасілітацыі і Дамовы аб рэадмісіі з Беларуссю”, – паведамляецца ў адказе кіраўніка візавага аддзелу Генеральнага дырэктарату ўнутраных справаў Еўрапейскай камісіі Яна дэ Чэстэра на зварот беларускіх грамадскіх арганізацый з заклікам палегчыць візавы рэжым з Беларуссю.

Нагадаем, зварот  ад імя грамадскай кааліцыі «У Беларусь і Еўропу -БЕЗ ВІЗЫ!» быў накіраваны ў Еўрапейскую камісію напярэдадні Саміту Усходняга партнёрства ў Вільні ў лістападзе 2013 году. Сярод іншага НДА заклікалі ЕС выдаваць беларусам болей шматразовых візаў, а таксама зменшыць ці цалкам скасаваць плату за візы.

У адказе кіраўніка візавага аддзелу Генеральнага дырэктарату ўнутраных справаў гаворыцца аб падтрымцы звароту.

“Еўрапейская камісія надае вялікую ўвагу таму, каб беларускія грамадзяне маглі карыстацца выгодамі спрошчаных працэдураў атрымання шэнгенскіх візаў у межах Візавага кодэксу. Гэта ўлучае магчымасць змяншэння платы за візы для некаторых катэгорый грамадзян”, — гаворыцца ў лісце спадара дэ Чэстэра.

Паводле інфармацыі Еўракамісіі, 47% візаў, выдадзеных беларусам, былі шматразовымі. А ў 2013 годзе 31,1% усіх візаў, выдадзеных беларускім грамадзянам, былі бясплатнымі. Гэта амаль на 2% вышэй, чым у 2012 годзе.

Спадар дэ Чэстэр паведаміў, што 15 студзеня 2014 году Беларусь афіцыйна адказала на запрашэнне пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. А 29-30 студзеня ў Брусэлі з працоўным візытам знаходзілася намесніца замежных спраў Беларусі Алена Купчына, у межах якога Беларусь і Еўракамісія распачалі перамовы па пагадненнях аб спрашчэнні візавых працэдур і рэадмісіі. На сустрэчы з генеральным дырэктарам генеральнага дэпартамента Еўракамісіі па ўнутраных справах Стэфана Мансэрвізі былі ўзгоднены мадальнсці перамоваў, наступны раўнд якіх пройдзе ў сакавіку ў Мінску.

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» вітае крокі Еўрапейскай камісіі і беларускага ўраду да абмеркавання магчымасці змякчэння візавага рэжыму паміж бакамі.

Асамблея НДА

Вярнуцца ў катэгорыю "Навіны"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Янв 2018 >>
    ПВСЧПСВ
    1 2 3 4 5 6 7
    8 9 10 11 12 13 14
    15 16 17 18 19 20 21
    22 23 24 25 26 27 28
    29 30 31 1 2 3 4