Бел | Eng

Бяляцкі: Палітычная сітуацыя ў краінах Усходняга партнёрства нестабільная

Праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў на форуме грамадзянскай супольнасьці «Усходняга партнёрства» ў Рызе з праграмнай прамовай, у якой заклікаў Еўрасаюз не падтрымліваць аўтарытарныя постсавецкія рэжымы.

Другая канферэнцыя грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства», якая адкрылася сёння напярэдадні Рыжкага саміту, прысвечаная праблеме пашырэння правоў і магчымасцяў недзяржаўнага сектару ў краінах-партнёрах Еўрасаюзуу, бягучым выклікам і будучым сцэнарам.

 

Грузія, Малдова, Украіна здзейсьнілі гераічныя намаганні

Выступаючы на форуме ад імя Беларусі і Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі згадаў пачатак ініцыятывы Еўрасаюзу, калі ў якасьці партнёраў былі запрошаныя шэсць краін-суседзяў на ўсходзе — Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна:

«Калі стваралася „Усходняе партнёрства“ Еўрасаюзуу, пяць краін былі на адным узроўні ў плане развіцця дэмакратыі, а Беларусь была такім прычапным вагонам, з якім не ведалі, што рабіць. Тры краіны здзейснілі гераічныя намаганні, каб увайсці ў еўрапейскае грамадства, наблізіцца да яго. Яны прайшлі праз людзкія страты, вялікія пакуты. Зразумела, што гэтыя краіны павінны атрымаць ясны і выразны сігнал ад ЕС пра тое, што яны маюць еўрапейскую перспектыву, таму што яны плацяць за гэта вельмі вялікую цану».

Алесь Бяляцкі выказаў спадзеў, што былыя савецкія рэспублікі, цяперашнія сябры ЕС, «нашы калегі па турме народаў» лепш разумеюць сітуацыю, у якой знаходзяцца Беларусь і іншыя краіны-партнёры, і «маральна абавязаныя дапамагчы гэтым тром краінам, якія на сённяшні дзень праяўляюць жаданне ўвайсці ў сям’ю еўрапейскіх народаў».

Паводле Алеся Бяляцкага, у незразумелым стане знаходзіцца Арменія, якая хоча сябраваць з усімі:

«Але так не бывае. Зразумела, што рана ці позна давядзецца рабіць выбар. І роля грамадзянскай супольнасці ў вызначэнні гэтага выбару ў Арменіі вельмі вялікая».

 

Трагічныя падзеі ў Азербайджане

Паводле Алеся Бяляцкага, вельмі пагоршылася сытуацыя ў Азербайджане за апошнія 2–3 гады.

«Апошні дыктатар Еўропы Аляксандар Лукашэнка ўжо аддаў гэтыя лаўры іншым. Цяпер ён трэці дыктатар. Ільхам Аліеў ужо дзесці абагнаў яго. Больш за 100 палітычных зняволеных у Азербайджане, разлад у грамадзянскай супольнасці, пераслед СМІ кажуць пра тое, што цяпер там адбываюцца проста трагічныя падзеі, грамадзянская супольнасць знішчаецца і на нашых вачах, і на вачах Еўропы. У той жа час Ільхам Аліеў, напэўна, будзе заўтра ў будынку бібліятэкі ў Латвіі», — заявіў Бяляцкі.

Паводле яго, патрэбныя выразныя крытэры для краін з аўтарытарнымі рэжымамі, якія ўваходзяць ва «Усходняе партнэрства».

«Гэта тычыцца і Беларусі. Нельга даваць нейкіх прывілеяў і паляпшэньня адносін краінам, у якіх сытуацыя не зьмяняецца. Або нават, з правамі чалавека, пагаршаецца».

 

Грамадзянская супольнасць як лакаматыў еўраінтэграцыі

Паводле Алеся Бяляцкага, выразны саюзнік Еўрасаюзу ў дзяржавах партнёрства — грамадзянская супольнасць:

«Таму што грамадзянская супольнасьць — актыўная праеўрапейская частка нашых народаў, лакаматыў, які цягне нашы краіны ў еўрапейскую супольнасць. „Усходняе партнёрства“ не павінна ператварыцца ў мэханізм падтрымкі аўтарытарных рэжымаў. Яно павінна быць інструмэнтам абароны еўрапейскіх каштоўнасцяў».

Што тычыцца Беларусі і Азербайджану, то, паводле Бяляцкага, стаўленне ўладаў да грамадзянскай супольнасці — добры маркер:

«Калі ў турме знаходзяцца палітвязні, калі абмежаваная прэса і заціскаецца інтэрнэт, пераследуюцца грамадзянскія актывісты і няўрадавыя арганізацыі, не праводзяцца свабодныя выбары, як у Беларусі і Азербайджане, то трэба рабіць ясныя і зразумелыя высновы — трэба дамагацца пазытыўных зменаў у нашых краінах не праз паддобрыванне да аўтарытарных уладаў, не праз фінансаванне, якое ўмацоўвае гэтыя рэжымы, а праз падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Салідарнасць паміж грамадзянскімі супольнасцямі нашых краінаў — гэта тая зарука, якая ўсяляе нейкі аптымізм».

 

Расейская прапаганда як гвалт і парнаграфія

Паводле Алеся Бяляцкага, незалежнасць краін звязаная з тымі саюзамі, якія будуюць урады:

«Калі Беларусь цяпер, дзякуючы Аляксандру Лукашэнку, знаходзіцца ў розных геапалітычных, эканамічных і вайсковых саюзах з Расіяй, то я думаю, што першы, хто здасць незалежнасць Беларусі, то гэта якраз гэты ўрад, які цяпер знаходзіцца ва ўладзе. Яшчэ адно пытанне — пытанне інфармацыйнага нападу. Калі хоць трошкі паглядзець расійскае тэлебачанне, то можна з’ехаць з глузду. Калі я ў мінулым годзе глядзеў яго ў калоніі, пасля тыдня прагляду пачынаеш думаць: што гэта такое і дзе я знаходжуся? Гэта чыстая гебэльсаўская прапаганда, і яе трэба спыняць. У Латвіі гэта можна зрабіць заканадаўчым шляхам. Гэта рабіць трэба. Як нельга рэкламаваць гвалт і парнаграфію, таксама нельга рэкламаваць і такую прапаганду».

Радыё Свабода

Вярнуцца ў катэгорыю "Навіны"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2