БНП вылучае на прэмію імя Паўла Шарамета заснавальніка і дырэктара Беларускага прыватнага агенцтва навінаў БелаПАН Алеся Ліпая. Пасмяротна.
Кардынацыйны камітэт БНП упэўнены, што Алесь Ліпай, ягоная праца і жыццё — яскравае сведчанне журналістскай і чалавечай мужнасці, а яго дасягненні напоўніцу адпавядаюць таму, каб быць адзначанымі Усходнім партнёрствам.