Новыя дэлегаты ФГС УП. Поўны спіс.

Завершаны адбор дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёртсва. Ад Беларусі на двухгадовы цыкл удзелу абраныя 20 арганізацыяў. Распавядаем, хто яны і як адбываўся працэс селекцыі.

Завершаны адбор дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёртсва. Ад Беларусі на двухгадовы цыкл удзелу абраныя 20 арганізацыяў. Распавядаем, хто яны і як адбываўся працэс селекцыі.

З усімі абранымі дэлэгатамі можна пазнаёміццы па спасылцы. Вось прадстаўнікі Беларусі:

Працоўная група 1

1 Асамблея НДА Беларусі
2 Ініцыятыва «Маршируй, детка!»
3 Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend
4 Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
5 Праваабарончы цэнтр «Вясна»
6 Міжнародная грамадская арганізацыя «ЕўраБеларусь»
7 Human Constanta

Працоўная група 2

8 Кансультацыйны цэнтр імплементацыі інфармацыйных тэхналогій у грамадзянскай супольнасці «Сівік тэк» (petitions.by)
9 PPD Network Consortium
10 Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторыяў
11 Baltic Internet Policy Initiative

Працоўная група 3

12 Мінскае роварнае таварыства
13 Таварыства «Зялёная сетка»
14 Эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне «Неруш»
15 ГА «Экадом»

Працоўная група 4

16 Цэнтар сацыяльных інавацыяў
17 Асацыяцыя «Новая група»
18 Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
19 Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы

Працоўная група 5

20 Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў


Хто такія дэлегаты ФГС УП
Дэлегатамі з’яўляюцца арганізацыі з краінаў Усходняга партнёрства і краінаў-сябраў Еўрасаюзу, чые прадстаўнікі адбіраюцца на двухгадовы цыкл з ліку дзеючых сябраш Форуму і якія не з’яўляюцца яго сябрамі на падставе выказваньня імі сваёй зацікаўленасці ў адказ на ініцыяваны ФГС УП заклік, у адпаведнасці з усталяванымі крытэрамі адбору, структурнымі, тэматычнымі і гендэрнымі квотамі.

Як стаць дэлегатам ФГС УП?
Кожныя два гады ФГС УП абвяшчае прыём дэлегатаў. Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца арганізацыі з шасці краінаў Усходняга партнёрства і еўрапейскіх дзяржаваў-сябраў. Цягам ўсяго тэрміну сваіх паўнамоцтваў абраныя дэлегаты ўдзельнічаюць у штогадовых паседжаннях працоўных групаў і двух штогадовых асамблеях, сумесна выступаюць за пашырэнне сваёй сеткі і многае іншае.
Дэлегаты Форуму на бягучы двухгадовы цыкл (2020-2021 гг.) былі адабраны на падставе галасоў Нацыянальных платформаў, каардынатараў працоўных групаў і дэлегацыяў ЕС у адпаведнасці з крытэрамі адбору, структурнымі, тэматычнымі і гендэрнымі квотамі.

Крытэрыі адбору дэлегатаў
(Націсніце, каб павялічыць)

Працэс адбору дэлегатаў
(Націсніце, каб павялічыць)

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства