Набор дэлегатаў ФГС УП новага цыклу

Кіруючы камітэт ФГС УП паведамляе аб наборы новага цыклу дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства (ФГС УП) для наступнага цыклу 2020 – 2021гг.

Кіруючы камітэт ФГС УП паведамляе аб наборы новага цыклу дэлегатаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства (ФГС УП) для наступнага цыклу 2020 – 2021гг.

Апошні тэрмін падачы заявак — 10 студзеня 2020 году, 23:59 (па Брусэльскім часе)! Дэлегаты Форуму будуць адабраныя для наступнага двухгадовага цыклу (2020-2021) на аснове галасоў нацыянальных платформаў, каардынатараў рабочых групаў і Дэлегацыі ЕС у адпаведнасці з крытэрамі адбору і геаграфічнымі і тэматычнымі квотамі.

Цягам двухгадовага мандата дэлегаты змогуць прысутнічаць на двух штогадовых нарадах рабочых групаў і двух штогадовых асамблеях, сумесна адвакатаваць, распрацоўваць рэгіянальныя праекты, выказваць сваё меркаванне на афіцыйных мерапрыемствах архітэктуры УП і ўдзельнічаць у іншых мерапрыемствах Форума.

Калі ў вас узнікнуць пытанні адносна бягучага набору новых дэлегатаў, калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам частых пытанняў  або звярніцеся да Аляксандры Сабoу, менеджара па адміністрацыйных пытаннях і статуту (admin@eap-csf.eu). Мы з нецярпеннем чакаем вашых заявак.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб адкрытым наборы і падаць заяўку можна на нашай вэб -старонке.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства