Гісторыя УП

Пачатак Усходняму партнёрству быў пакладзены на Пражскім саміце УП у траўні 2009 г. Мэты УП называўся палітычная асацыяцыя і эканамічная інтэграцыя паміж ЕС і яго ўсходнімі партнёрамі, што мела на ўвазе пад сабой заключэнне новых Дамоваў аб асацыяцыі з ЕС і пагаднення аб паглыбленый і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, а таксама паступовая інтэграцыя ў эканоміцы ЕС, паступовая лібералізацыя візавага рэжыму і выпрацоўка мераў барацьбы з незаконнай міграцыяй.

Геаграфічна праект арыентаваны на Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну.

Еўрапейскі Саюз (ЕС) зацікаўлены ў стабільнасці, належным кіраванні і эканамічным развіцці ўздоўж ягоных Усходніх межаў. Усходняе партнёрства (УП) заснаванае на дасягненнях Еўрапейскай Палітыкі Добрасуседства (ЕПД), якая распрацоўвалася з 2004г. ЕПД адрасаваная 16-ці паўднёвым і ўсходнім суседзям, яе мэтай з’яўляецца ўзмацненне бяспекі і стабільнасці, а таксама прадухіленне з’яўлення новых падзяленняў паміж ЕС, які павялічваецца, і яго суседзямі.

Пашырэнне ЕС скараціла геаграфічную адлегласць і усталявала агульныя межы з трыма Усходнімі суседзямі. Рэформы, якія падтрымлівае ЕПД, наблізілі гэтыя краіны да ЕС ў палітычным і эканамічным сэнсе. У снежні 2008 года Еўрапейская Камісія вылучыла прапанову аб Усходнім Партнёрстве (УП) – асобнай усходняй часцы ЕПД, якая ахоплівае стасункі з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Малдовай і Украінай. Асноўным прынцыпам новай ініцыятывы з’яўляецца прасоўванне новых рэформ, маючы на ўвазе палітыка-эканамічныя рэаліі і палажэнне кожнай краіны-партнёра.

У траўні 2009г. у Празе было заснавана УП, якое паставіла сабе амбіцыёзную мэту ўвядзення палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі паміж ЕС і Усходнім партнёрствам. Пад гэтым маецца на ўвазе заключэнне дамоваў аб асацыяцыі, у тым ліку з паглыбленнымі і ўсеабдымнымі зонамі свабоднага гандлю і паступовую інтэграцыю ў эканоміку ЕС. Гэта таксама дазволіць зрабіць уезд у ЕС больш свабодным праз паступовую лібералізацыю візавага рэжыму, які будзе суправаджацца мерамі па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства