Як наладзіць карысныя кантакты паміж людзьмі ці Валанцёрскі фэст «Рады» у партнёрстве з БНП.

Пры падтрымцы працоўнай групы Беларускай нацыянальнай платформы «Кантакты паміж людзьмі» Нацыянальны моладзевы савет «Рада» зладзіў трэці “Валанцёрскі фэст”. Як пазнаёміць тых, хто хоча дапамагаць і тых, каму дапамога патрэбна? Чаму моладзі трэба мець свае пазіцыі па складаных сацыяльных пытаннях і чым гэта важна для грамадзянскай супольнасці разбіраемся разам з арганізатарамі.

Пры падтрымцы працоўнай групы Беларускай нацыянальнай платформы «Кантакты паміж людзьмі» Нацыянальны моладзевы савет «Рада» зладзіў трэці “Валанцёрскі фэст”. Як пазнаёміць тых, хто хоча дапамагаць і тых, каму дапамога патрэбна? Чаму моладзі трэба мець свае пазіцыі па складаных сацыяльных пытаннях і чым гэта важна для грамадзянскай супольнасці разбіраемся разам з арганізатарамі.

Арганізатары Фэсту

Ёсць арганізацыі, якія не маюць уласнай валанцёрскай службы, але маюць вялікую патрэбу ў валанцёрах. І ёсць людзі, якія хочуць і могуць дапамагаць. Ідэя “Валанцёрскага фэста” звесці іх разам. Пра патрэбу ў валанцёрскай дапамозе распавялі на фэсце каля 15 арганізацый. Кожная правяла прэзентацыю сваёй дзейнасці. Некаторыя тут жа прапанавалі ўключыцца ў працу: ініцыятыва «Калі ласка» адразу адправіла сартаваць рэчы, група нямецка-беларускіх валанцёраў, якая дапамагае дому-інтэрнату, пачалі фармаваць графік візітаў.

Некаторым патрэбны разавы дызайн брашуры, а камусьці доўгатэрміновая дапамога. Фэст арганізаваны ў партнёрстве з Беларускай нацыянальнай платформай арганізацыямі – сябрамі 4-й рабочай групы «Кантакты паміж людзьмі», у прыватнасці тымі, для каго праца з моладдзю з’яўляецца прыярытэтам.

«Праца з не асацыяванымі маладымі людзьмі, якія не маюць дачынення да грамадскай дзейнасці, вельмі важная. Моладзь часта мае шмат энергіі, часу і жадання адрасна дапамагаць. Шмат хто хоча працаваць у канкрэтных сферах: дапамагаць жывёлам або анкахворым. А на такіх мерапрыемствах можна пазнаёміцца не толькі з профільнымі арганізацыямі, але і з грамадскім жыццём у цэлым, убачыць якая разнастайная і цікавая гэтая сфера. Плюс адбываецца паглыбленне ў грамадскую сераду, дзе можна знайсці падтрымку ўласных ініцыятыў, далучыцца да грамадзянскай супольнасці», – лічыць генеральная сакратарка моладзевай Рады Ганна Дапшэвічутэ.

Прэзентацыі арганізацыяў

Валанцёраў на фэст прыйшло больш за 100. Сваю дзейнасць прэзентавалі сацыяльна-рэабілітацыйныя арганізацыі, арганізацыі, якія працуюць з анкахворых, з дзецьмі з дамоў-інтэрнатаў, Жывая бібліятэка, моладзевыя арганізацыі, “Тэарт” і “Пластформа” – арганізацыі сферы культуры, якія шукаюць валанцёраў на тэатральныя фестывалі, эколагі.
«Калі хтосьці не дайшоў, вы можаце звярнуцца да нас і мы накіруем у арганізацыі».- кажа Ганна.

Акрамя знаёмства НДА і моладзі прадстаунікі 4 ПГ БНП арганізавалі дэбатны клуб «DысКУТ». «Мы паднялі актуальныя тэмы: ці патрэбны закон пра супрацьдзеянне хатняму гвалту? Ці патрэбны закон пра не дыскрымінацыю і правы ЛГБТ?»- распавядае арганізатарка дэбатаў каардынатарка ПГ Саша Кузьміч.

Большасць удзельнікаў дэбатаў рыхтавалі на месцы эксперты і эксперткі. Былі і такія, хто не збіраўся дэбатаваць, але тэма захапіла і яны вырашылі ўзяць удзел.

«Кароткай экспрэс-падрыхтоўкі хапіла, каб людзі змаглі актыўна ўдзельнічаць і прадставіць дастойныя аргументы. Паколькі дэбаты былі гульнявыя і людзі прадстаўлялі не свае ўласныя пазіцыі, а тыя, якія яны выцягнулі праз жэрабя, складана сказаць, наколькі яны іх падзяляюць. Але як паказваюць самі дэбаты, абедзве тэмы досыць контраверсійныя і есць шмат розных аспектаў», – распавядае Саша.

У журы прадстаўнічкі грамадзянскай супольнасці: Вольга Раманава (Е-club), – Святлана Гатальская (ініцыятыва «Маршыруй, дзетка») і Юлія Міцкевіч (ініцыятыва «Актыўным быць файна»).

Дэбаты

На думку арганізатараў, метад дэбатаў дае магчымасць паглядзець на сітуацыю з іншага боку, і тое, што здаецца адназначным на першы погляд (тая ж сітуацыя з законам аб хатнім гвалце), пры пільным разглядзе выяўляецца складным сацыяльным пытаннем. Тэмы дэбатаў загадзя палемічныя. Важны адукацыйны момант, які дазваляе сфармаваць сваю пазіцыю – дапамога экспертаў і журы, якія даюць каментары і накіроўваюць у правільны бок. Такі фармат дае магчымасць зразумець, што свет шматгранічны і выбіраць сваю пазіцыю трэба, не таму, што падабаюцца гучныя лозунгі і папулістскія заклікі, а свядома.

«БНП падтрымлівае такія мерапрыемствы, таму што ўключэнне моладзі ў абмеркаванне актуальных пытанняў, фарміраванне ў яе актыўнай грамадзянскай пазіцыі зʼяўляецца важным прыярытэтам работы арганізацый-сябраў БНП і, у прыватнасці, 4-й працоўнай групы «Кантакты паміж людзьмі» – лічыць дырэктар сакратарыята БНП Аляксей Мінчонак.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства