Удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказалі сваю занепакоенасць сітуацыяй у рэгіёне Усходняга партнёрства, а таксама актуальным станам і развіццём самой ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
Чытайце прапановы БНП па перафарматаванні Усходняга партнёрства, прапанаваных механізмах супрацы з такімі краінамі, як Беларусь, у тэксце заявы.