У Мінску прадставілі Індэкс Усходняга Партнёрства 2015-2016

Індэкс паказвае ступень набліжэння краінаў-удзельніцаў праграмы суседства ЕС Усходняе Партнёрства да нормаў і стандартаў Еўрапейскага Саюза.

fullsizeoutput_7a1

Каму будзе цікавае дадзенае выданне?

  • Экспертам, юрыстам якія працуюць у галіне права і імкнуцца адаптаваць дзейсныя нормы заканадаўства да стандартаў ЕС,
  • дзяржаўным служачым і тым хто прымае палітычныя рашэнні, вызначае павестку дня,
  • прадстаўнікам НДА, якія ўдзельнічаць ці плануюць удзел у праграмах Еўрапейскага Саюза, для абгрунтавання важнасці аргументаў.

fullsizeoutput_7a3

Што трэба ведаць пра выданне?

  • Індэкс паказвае ступень адаптацыі еўрапейскіх норм і стандартаў да стандартаў ЕС паводле розных крытэраў.
  • Першы Індэкс быў прадстаўлены ў 2010 годзе.
  • Згодна Індэксу Усходняга Партнёрства 2015-2016 гг., лідарам збліжэння з ЕС у адаптацыі і звязанасці зʼяўляецца Малдова. Наступная – Украіна, затым Арменія і Грузія.
  • Беларусь мае добрыя лічбы па ўстойліваму развіццю, аднак адстае амаль па ўсім астатнім паказчыкам. «Беларусь – краіна якая ў найменшай ступені імкнецца да адаптацыі нормаў, асабліва ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі, – адзначыў на прэзентацыі Андрэй Ягораў. – У працэсе набліжэння да ЕС мы апярэджваем толькі Азербайджан, у асноўным за кошт кантактаў паміж людзьмі».
  • Зараз краіны Усходняга Партнёрства самі вызначаюць глыбіню свайго супрацоўніцтва з ЕС і маюць свае «дарожныя мапы» па збліжэнню.
  • Праграма суседства Еўрапейскага Саюза «Усходняе партнёрства» стартавала ў 2009 годзе падчас саміту ў Празе. Краіны Усходняга Партнёрства прынялі на сябе абавязкі па збліжэнні з ЕС, і дэкларавалі намер правесці працу па адаптацыі нормаў, якія прынятыя ў ЕС.

fullsizeoutput_79d

«Місія Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга Партнёрства – еўрапейская інтэграцыя нашых краінаў. Мы дэкларуем гэта як нашу мэту і хочам вымяраць, даследаваць і паказваць гэтае збліжэнне», – сказаў  Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

На прэзентацыі ў Мінску выступілі Андрэй Ягораў дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфанрмацыі, Вольга Смалянка юрыст і эксперт,  Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend», прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў краін Усходняга Партнёрства і Еўрапейскага Саюза, беларускага МЗС і няўрадавых арганізацый.

fullsizeoutput_736

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства