Сумесная заява Кіруючага камітэту Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і Савету Форуму грамадзянскай супольнасці ЕС-Расія напярэдадні пасяджэння міністраў замежных спраў 27-28 жніўня 2020 г.

Мы ўстрывожаныя пастаянным парушэннем асноўных правоў беларускага народа ў выніку недэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Мы заклікаем міжнародную супольнасць працягваць падтрымку міжнародных стандартаў і выкарыстоўваць усе даступныя механізмы, каб:

— гарантаваць права беларускага народа мірна сабірацца і свабодна выказваць свае погляды, а таксама права на свабодныя і сумленныя выбары;

— пакласці канец празмернаму выкарыстанню сілы і катаванням у дачыненні да мірных удзельнікаў акцыі пратэсту ў Беларусі і пакараць вінаватых;

— забяспечыць вызваленне незаконна затрыманых беларускіх пратэстоўцаў і палітвязняў, а таксама правесці справядлівае грамадскае расследаванне крымінальных і адміністрацыйных спраў, распачатых у спробе паклёпу і дыскрэдытацыі апазіцыі.

Поўны тэкст заявы па-ангельску: