Бел | Eng

Каардынацыйны камітэт БНП адсправаздачыўся за дзейнасць у 2015-2016 гадах

Дата: 22.10.2016 | Тэгі: |

Каардынацыйны камітэт Беларускай Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства падвёў вынікі сваёй працы за мінулы перыяд.

Глядзіце справаздачу ў далучаным дакуменце або пампуйце адным файлам.

 

 

Новы склад Каардынацыйнага камітэта БНП уключыўся ў працу 25 чэрвеня 2015 года і адразу назваў сябе “антыкрызісным”, бо на справаздачна-выбарчай канферэнцыі яе ўдзельнікі сцвердзілі, што платформа знаходзіцца ў сістэмным крызісе.

У 2015-2016 гадах Каардынацыйны камітэт аналізаваў эфектыўнасць дзейнасці БНП, на аснове гэтага аналізу быў распрацаваны стратэгічны план Беларускай нацыянальнай платформы. Разам са стратэгічным планам быў падрыхтаваны Рэгламента дзейнасці БНП, якія былі зацверджаныя 23 красавіка 2016 г.

У дакуменце справаздачы пералічаныя накірункі дзейнасці Каардынацыйнага камітэту за апошні час, актуальная інфармацыя аб колькасьці сталых удзельнікаў Беларускай нацыянальнай платформы, колькасці праведзеных мерапрыемстваў, пералік сустрэч Каардынацыйнага камітэта і відаў дзейнасці, а таксама заявы, звароты і пазіцыі БНП.

Нагадаем, што ў склад Каардынацыйнага камітэта, які дзейнічаў у 2015-2016 гадах уваходзілі: Святлана Каралёва, Старшыня Каардынацыйнага камітэта, Алесь Бяляцкі, Сяргей Мацкевіч, Пётр Кузняцоў, Уладзімір Дунаеў, Марына Хоміч, Ігар Рынкевіч, Андрэй Ягораў, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі (да 21 лістапада 2015 г.), Улад Вялічка Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі (абраны на сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Кіеве 21 лістапада 2015 г.).

Вярнуцца ў катэгорыю "Актуальна, Дакументы"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2