КК ФГС УП патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

“Мы патрабуем, каб Алесь Бяляцкі быў неадкладна вызвалены, каб ён меў магчымасць працягнуць сваю дзейнасць, важную для абароны правоў чалавека як ў сваёй краіне, Беларусі, так і па ўсім свеце”, – гаворыцца ў заяве, якая была перададзеная еўрапейскім інстытуцыям, МЗС краінаў ЕСЗ, краін-удзельніц Усходняга партнёрства, а таксама афіцыйным беларускім установам.

У прыватнасьці, зварот накіраваны Кэтрын Эштан, Штэфану Фюле, МЗС краінаў-сябраў ЭЗ, УП, а таксама МЗС Беларусі, Вярхоўнаму суду, МУС, Генеральнай пракуратуры, Адміністрацыі прэзыдэнта ды адміністрацыі калёніі, дзе адбывае пакараньне старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Патрабаванне неадкладнага вызвалення з-за кратаў Алеся Бяляцкага

 

4 жніўня адзначыцца роўна год з моманту пазбаўлення волі Алеся Бяляцкага, лідэра беларускай праваабарончай арганізацыі “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай федэрэцыі па правах чалавека. Гэтая дата будзе азначаная дэманстрацыямі пратэсту па ўсёй Еўропе. Зняволеныя ў беларускіх турмах вельмі часта з’яўляюцца аб’ектамі нечалавечага стаўлення да сябе і адчуваюць жорсткі ціск, накіраваны на тое, каб прымусіць іх прасіць аб памілаванні альбо нават прызнаць уласную віну. Такая сытуацыя цалкам непрымальная.

Мы патрабуем, каб Алесь Бяляцкі быў неадкладна вызвалены, каб ён меў магчымасць працягнуць сваю дзейнасць, важную для абароны правоў чалавека як ў сваёй краіне, Беларусі, так і па ўсім свеце. Свабодная і бесперашкодная дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека такіх актывістаў, як Алесь Бяляцкі, з’яўляецца адной з галоўных умоваў для развіцця беларускага грамадства.

Мы заклікаем краіны ЕС і яго кампетэнтныя ўстановы, урады краін Ўсходняга патрнёрства ўздымаць пытанне па справе Алеся Бяляцкага ў дыялогу з уладамі Беларусі пры кожнай магчымасці і патрабаваць яго неадкладнага вызвалення і адмены яго прысуда.