Рэгістрацыя на канферэнцыю БНП да 19 студзеня. Чакаем сябраў, гасцей і новыя ідэі

У гэтым годзе акрамя традыцыйных справаздачаў, планаў і выбараў каардынацыйнага камітэта на канферэнцыі будуць абмеркаваныя ідэі адвакацыйных кампаній грамадзянскай супольнасці.

25 студзеня адбудзецца штогадовая справаздачна-выбарчая канферэнцыя “10-годдзе БНП: аналіз і планы”. Мерапрыемства пройдзе ў Мінску ў культурным хабе ОК16 па адрасе: вул. Кастрычніцкая 16 к.25.

Прадстаўнікоў арганізацыяў-сябраў платформы просім зарэгістравацца ў форме.

Рэгістрацыя гасцей і назіральнікаў таксама да 19 студзеня.

Конкурс ідэяў адвакацыйных кампаній БНП

Беларуская нацыянальная платформа абвяшчае збор ідэяў супольных адвакацыйных кампаніяў на 2020 год. Ідэі кампаній павінныя:

-адпавядаць прыярытэтам дзейнасці Працоўных Групаў,

-мець канкрэтную мэту,

-палягаць у рысах 20 паказнікаў выніковасці да 2020 года Усходняга партнёрства (20 deliverables). 

Ідэі маюць быць прадстаўлены на Канферэнцыі БНП 25 студзеня 2020 году ў фармаце прэзентацый з кароткім абмеркаваннем. Пасля канферэнцыі у вас будзе магчымасць дапрацаваць ідэі кампаній у фармаце хакатона, дзе вам дапамогуць трэнеры і эксперты ў вашай галіне.

Форма рэгістрацыі

Умовы ўдзелу: 

-Кампанія рэалізуецца сумесна двума і больш арганізацыямі. Заяўнік – cяброўская арганізацыя БНП.

-У кааліцыі арганізацый-заяўнікаў мае быць як мінімум адна арганізацыя-сябра БНП.

-Кампаніі маюць адпавядаць 20-ці паказнікам выніковасці да 2020 году Усходняга партнёрства (https://eeas.europa.eu/sites/eeas/files/swd2017_300_ru.pdf).

-Працягласць дзейнасці кампаніяў: люты — кастрычнік 2020 году.

-Канчатковы тэрмін падачы ідэяў: 20 студзеня 2020 году.

-Прадстаўнік каманды заяўнікаў павінны прэзентаваць ідэю кампаніі на канферэнцыі БНП 25 студзеня 2020 году.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: csfbelarus@gmail.com