Конкурс для журналістаў «Усходняе партнёрства і Беларусь» (да 31 кастрычніка)

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на лепшы артыкул, радыёматэрыял, відэаматэрыял, якія папулярызуюць ідэю Усходняга партнёрства: Усходняе партнёрства і Беларусь.

Конкурс разлічаны на беларускіх журналістаў друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і Інтэрнэта.Этапы конкурса:

—  З 5 жніўня па 31 кастрычніка 2013 года – прыём заявак на ўдзел у конкурсе з артыкуламі, радыё-, відэаматэрыяламі, у тым ліку па пошце (дата вызначаецца па даце паштовага штэмпеля);

—  да 10 лістапада 2013 года – вызначэнне вынікаў конкурса Конкурснай камісіяй;

—  да 11 лістапада 2013 года – абвяшчэнне вынікаў конкурса на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў.

Палажэньне пра конкурс