Конкурс БНП на выкананне работ па экспертызе дакументацыі

Беларуская нацыянальная платформа абвяшчае конкурс на пазіцыю эксперта/эксперткі па прывядзенню дакументацыі БНП у адпаведнасць з Code of ethical conduct (http://eap-csf.eu/wp-content/uploads/Code-of-Ethical-Conduct.pdf) — новаму зводу патрабаванняў кіроўнага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Прыклады дакументаў можна пабачыць па спасылцы: npbelarus.info/become-a-member

Тэрмін працы: 19 жніўня – 1 лістапада 2019 году.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • — Разуменне структуры і механізмаў працы БНП
  • — Веданне структуры Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
  • — Аналітычныя здольнасці
  • — Навыкі працы з афіцыйнай міжнароднай дакументацыяй
    — Юрыдычная адукацыя ці/і досвед працы ў юрыдычнай сферы
  • — Веданне англійскай мовы пажадана.

Экспертам і эксперткам, зацікаўленым прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваю прапанову ў электронным выглядзе.

Прапанова павінна ўключаць у сябе:

  • — Рэзюмэ
  • — Папярэдні варыянт плана правядзення працы
  • — Прыкладны графік працы.

Чакаем прапановы не пазней за 11 жніўня на пошту csfbelarus@gmail.com.