Запрашаем на круглы стол “Усходняе партнёрства напярэдадні Рыжскага Саміту: выклікі і задачы для грамадзянскай супольнасці Беларусі”

Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у круглым стале “Усходняе партнерства напярэдадні Рыжскага Саміту: выклікі і задачы для грамадзянскай супольнасці Беларусі”, які адбудзецца 5 траўня у Мінску з 10:00 да 17:00.

Падчас круглага стала плануецца абмеркаванне актуальнай сітуацыі ва Усходнім парнёрстве, ацэнка развіцця адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Саюзам, выпрацоўка супольнай пазіцыі ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы па пытаннях рэвізіі Еўрапейскай палітыкі суседства, еўрапейска-беларускіх адносінаў, развіцця ініцыятывы Усходняга парнерства.

Для таго, каб прыняць удзел у круглым стале, да 3-га траўня дашліце заяўку на адрас csfbelarus@gmail.com. У заяўцы трэба пазначыць імя і прозвішча ўдзельніка, а таксама назву арганізацыі ці род заняткаў. Дадатковая інфармацыя пра месца правядзення і праграма круглага стала будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства