На пасаду нацыянальнага каардынатара абраны Мікалай Кванталіані

Па выніках галасавання за кандыдатаў на пазіцыю нацыянальнага каардынатара большасцю галасоў абраны Мікалай Кванталіані.

Па выніках галасавання за кандыдатаў на пазіцыю нацыянальнага каардынатара большасцю галасоў абраны Мікалай Кванталіані (Mikalai Kvantaliani, WG4, Association «New Group»).

 Віншуем Мікалая і зычым плённай працы на адказнай пасадзе!

Мікалай выконваў функцыі нацкаардынатара на працягу 2-х гадоў і зараз абраны на тэрмін 1.5 года.

Сваімі першапачатковымі задачамі на пазіцыі нацыянальнага  каардынатара Мікалай бачыць прывядзенне ў адпаведнасць рэформаў Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства на нацыянальным узроўні, бо менавіта зараз Форум ФГС УП актыўна рэфармуецца.

Другой важнай задачай Мікалай лічыць павялічэнне магчымасці ўдзелу прадстаўнікоў грамдзянскай супольнасці Беларусі ў якасці экспертаў у панэлях і платформах міжнароднага ўзроўня. “Зараз Беларусь не паўнавартасна прадстаўлена ў пуле экспертаў ФГС , не настолькі як іншыя краіны УП” – лічыць Мікалай.

Нагадаем, што галасаванне скончылася 7 чэрвеня у 15.00. З 20 дэлегатаў, якія мелі права голасу прагаласавалі 18, што з’яўляецца кворумам. На пазіцыю Нацыянальнага каардынатара прэтэндавалі Саша Кузьміч / Sasha Kuzmich, WG4, Belarusian Students’ Association і Мікалай Кванталіані/ Mikalai Kvantaliani, WG4, Association «New Group».

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства