На заметку беларускім НДА: Як грамадзкія арганізацыі могуць падвысіць палітычную актыўнасьць украінцаў?

“Украінцы – палітычна актыўныя, бо амаль 70% цікавіцца палітычным жыцьцём краіны”, – піша “Прэса Украіны”.  Праўда, у пераважнай большасьці гэтая актыўнасьць зводзіцца да назіраньня за ўсімі палітычнымі баталіямі па тэлебачаньні ці ў Інтэрнэце. Што ў такіх  умовах грамадзкія арганізацыі могуць зрабіць для павышэньня палітычнай актыўнасьці грамадзянаў?

68,9% рэспандэнтаў на пытаньне “Ці сочыце вы за палітычным жыцьцём краіны ў СМІ?” адказалі станоўча, а 31,1% – адмоўна. Пра гэта гаворыцца ў выніках дасьледаваньня, праведзенага і апублікаванага кампаніяй TNS ва Ўкраіне.

Сяргей Пудзічпалітоляг, навуковы супрацоўнік Інстытута Палітычнай Інфармацыі, у камэнтары ГУРТу сьцвярджае:

— Гэта ня ёсьць спэцыфічны сацыяльна-псіхалягічны фэномен украінцаў, бо  палітычная актыўнасьць насельніцтва наўпрост залежыць ад сытуацыйных палітычных падзеяў у краіне. Зараз нават тыя людзі, якія ня маюць і не жадаюць мець ніякага дачыненьня да палітыкі і палітычных працэсаў у краіне, таксама сочаць за навінамі і сытуацыяй. Вы можаце сабе ўявіць, што большасьць людзей у Англіі ці Бразіліі ня сочаць за футболам? Не. І гэта таму, што гэта тэма нумар адзін для камунікацыі паміж людзьмі. Цяпер тэма нумар адзін для ўкраінцаў – Эўрамайдан, таму кожны чалавек палітызаваны, бо жадае быць уключаным у камунікацыйныя працэсы соцыюма.

Што ў  такіх умовах грамадзкія арганізацыі могуць зрабіць для падвышэньня палітычнай актыўнасьці грамадзянаў? Сваімі думкамі падзяліліся прадстаўнікі мясцовых і нацыяльных грамадзкіх арганізацыяў Украіны. 

2014-01-15 21.21.31(1)Святлана Закрэўская, прэзыдэнт Данецкай гарадзкой грамадзкай арганізацыі «Альянс»:

— Грамадзкія арганізацыі могуць праводзіць інфармацыйна-асьветніцкую працу і паведамляць грамадзянам, што адбываецца ў краіне. У нашым Данецкім рэгіёне наогул не ў курсе таго, што адбываецца.

Таксама грамадзкія арганізацыі могуць ствараць ініцыятывы, якія б замянялі ілжывыя крыніцы інфармацыі. Напрыклад, ствараць грамадзкае тэлебачаньне, або грамадскія інтэрнэт – парталы, каб даносіць да грамадзянаў праўдзівую інфармацыю. У нашым рэгіёне з гэтым вялікая праблема – інфармацыя з афіцыйных крыніцаў даходзіць у скажоным выглядзе.

Трэці сэктар таксама можа прыцягваць людзей да сваёй дзейнасьці. Гэта трэба перш за ўсё для таго, каб актывізаваць грамадзянаў. Тады ў іх прачынаецца цікавасьць да таго, што адбываецца ва Ўкраіне, у тым ліку і да палітычных пытаньняў. Калі чалавек толькі сядзіць ля тэлевізара і проста “замбуецца” праз няпэўныя крыніцы інфармацыі або глядзіць толькі серыялы, то, вядома, – ні палітычнай, ні якой-небудзь іншай актыўнасьці ад яго чакаць нельга.

mikolaМікалай Арлоў, старшыня рады грамадзкай арганізацыі «Аналітычны цэнтар разьвіцьця гораду «Зеон»:

— Узровень палітызаванасьці грамадзтва і так занадта вялікі. Таму грамадзкім арганізацыям лепш сфакусавацца не на палітычнай актыўнасьці, а на палітычнай адукацыі . Неабходна засяродзіцца на пытаньнях – як стаць эфэктыўным дэпутатам, якія прынцыпы мясцовага самакіраваньня і дзяржаўнага кіраваньня. Таксама карыснымі могуць быць стварэньне фондаў суполак, школаў валянтэрства і фандрайзінгу, адукацыя для сацыяльных аніматараў. Неабходна падштурхнуць супольнасьці да павышэньня грамадзкай актыўнасьці і разуменьня ўзаемасувязі – актыўны, свядомы грамадзянін супольнасьці і адказны мясцовы палітык. Таму, палітыка палітыкай, а грамадзкая актыўнасьць – гэта грамадзкая актыўнасьць.

martaМарта Корань, кіраўнічка ГП “Грамадзкі Лідэр” Інстытута Грамадзкага Лідэрства:

— Склалася так, што грамадзкія арганізацыі прадстаўляюць сацыяльную ініцыятыву народа. Таму, менавіта на лідэраў ўскладзеная роля фармаваньня палітычнай сьвядомасьці ўкраінцаў. На жаль, 41 % насельніцтва лічыць, што шэраговы грамадзянін ніяк ня можа паўплываць на рашэньне ўладаў. Таму, каб людзі сталі актыўнымі, трэба каб грамадзкая дзейнасьць прыносіла канкрэтную карысьць ім або іх сем’ям.

Грамадзкія арганізацыі і так робяць усё магчымае, бо тут зьбіраюцца выключна ініцыятыўныя людзі, якія штодня мяняюць сьвет. Проста рабіць трэба гэта масава, каб ніхто не заставаўся ў баку. Калі кожны дзень чалавек будзе бачыць вынікі дзейнасьці грамадзкага сэктара, то ня зможа заставацца абыякавым.

Наталія-КлючникНатальля Ключнік, намесьніца кіраўніка выканаўчай дырэкцыі Ўсеўкраінскай асацыяцыі сельскіх і пасялковых саветаў па пытаньнях унутранай палітыкі, інфармацыі і прэсы, экспэрт Рады Эўропы:

— Для падвышэньня палітычнай актыўнасьці грамадзянаў лідэры грамадзкіх арганізацыяў павінны стаць на перадавую! Менавіта лідэры, якім даверыла грамадзкая арганізацыя прадстаўляць свае інтарэсы, павінны актывізаваць свае структуры.

Паслухайце Майдан: людзі патрабуюць лідэраў. Толькі лідэры грамадзкіх арганізацыяў змогуць растлумачыць навошта змагацца. Лідэры павінны мець канкрэтны плян дзеяньняў, матываваны і рэальны. Грамадзяне актывізуюцца самі, калі за лідэрам будзе шлейф пасьпяховых дзеяньняў служэнню грамадзтву і канкрэтны плян – як і што рабіць.

Павло ПодобєдПавел Падабед, старшыня Кіеўскай гарадзкой арганізацыі Саюза Ўкраінскай Моладзі ва Ўкраіне:

— Важна, каб грамадзкія арганізацыі дапамаглі ўкраінцам пераадолець паралізуючы страх. Варта данесьці інфармацыю пра рэальны стан рэчаў ня толькі да мірных грамадзянаў, але і да сілавікоў, якія адрэзаныя ад зьнешняга сьвету і ня маюць магчымасьці цягам ужо некалькіх дзён глядзець ТБ і карыстацца Інтэрнэтам. Тым, хто ловіць людзей, катуе, страляе – ужо няма дарогі да цывілізаванага выхаду з сытуацыі. Відавочна, што гэтыя суб’екты будуць працягваць свае дзеяньні. Затое, тыя людзі ў пагонах, якія яшчэ не перасеклі кропку невяртаньня – маюць шанец выратавацца. Такім чынам, заахвочваньне да тлумачальнай працы можа быць адным з важных напрамкаў дзейнасьці няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў у сучасных умовах.

marinaМарына Гаварухіна, PR-мэнэджэр Украінскага Хельсінскага саюза па правах чалавека:

— Фактычна, дзейнасьць праваабарончых арганізацыяў у гэтым кірунку – гэта “падбухторваньне” да абароны сваіх правоў.Галоўны пасыл такіх арганізацыяў – не давайце парушаць свае правы! І мы заўсёды заклікалі і будзем заклікаць людзей да таго, каб яны хаця б зьвярталіся са скаргамі аб парушэньні сваіх правоў, паведамлялі нам пра гэта. Арганізацыі павінны забясьпечыць інфармаванне і , як я ўжо сказала, “падбухторваньня” да абароны сваіх правоў. Праз гэта палітычная актыўнасьць украінцаў павялічыцца і яны зразумеюць, што гэтая актыўнасьць – гэта ня толькі глядзець навіны, але і актыўна дзейнічаць.

Падрыхтавала Ярына Паштарэнка, ГУРТ

Пераклад з украінскай Асамблеі НДА

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства