Новая Нацыянальная каардынатарка ад Беларусі

Новай Нацыянальнай каардынатаркай Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ад Беларусі тэрмінам на 2 гады была абраная Ірына Сухій (ГА «Экадом»). Паўнамоцтвы папярэдняга Нацыянальнага каардынатара Мікалая Кванталіяні скончаныя. Дзякуем яму за актыўную працу і ўнёсак у развіццё БНП і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Сёлета дэлегаты ФГС УП ад Беларусі намінавалі на пазіцыю Нацыянальнага каардынатара дзве кандыдатуры: Ірыну Сухій (ГА «Экадом») і Вольгу Смалянка (Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend). Вольга ўзяла самаадвод, а за Ірыну адзінагалосна прагаласавалі ўсе дэлегаты, якія ўзялі ўдзел у галасаванні.

З вынікамі галасавання можна азнаёміцца ​​ў індывідуальным парадку ў Сакратарыяце БНП.

Функцыі Нацыянальнага каардынатара ФГС УП ад Беларусі:

— з’яўляецца сябрам Каардынацыйнага камітэту БНП паводле пасады.
— прадстаўляе БНП у Кіроўным камітэце ФГС УП.
— каардынуе дзейнасць сябраў БНП у межах ФГС УП.
— здзяйсняе камунікацыю паміж БНП і Кіроўным камітэтам ФГС УП і Нацыянальнымі платформамі краінаў-партнёраў, іншымі структурамі УП.
— інфармуе БНП і яе ўдзельнікаў пра істотныя падзеі, рашэнні і ініцыятывы, якія кранаюць інтарэсы БНП і яе ўдзельнікаў.