Пачаўся VI Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства

ФГС “Інтэграцыя з ЕС і агульная бяспека: зробім гэта магчымым” будзе праходзіць 20-21 лістапада ў Батумі.

Сачыць за падзеямі Форуму грамадзянскай супольнасці УП можна праз прамую відэа-трансляцыю і па хэштэгу #6thEaPCSF.

Праграма мерапрыемства знаходзіцца тут.

Адзначым, што VI Форум грамадзянскай супольнасці “Інтэграцыя з ЕС і агульная бяспека: зробім гэта магчымым” з’яўляецца штогадовай сустрэчай арганізацый грамадзянскай супольнасці ў межах Усходняга партнёрства. Форум будзе прысвечаны абмеркаванню новых выклікаў ініцыятывы ЕС “Усходняе парнёрства”, у тым ліку пытанням агульнай бяспекі.

На Форум у Батумі ў якасці ўдзельнікаў запрошаныя прадстаўнікі 21 беларускай арганізацыі грамадзянскай супольнасці і яшчэ 6 арганізацый у якасці назіральнікаў. Адной з галоўных задач Форума гэтага года будзе прыняцце новай Стратэгіі Форума на перыяд 2015-2017 гадоў.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства