Падрыхтаваная аналітычная запіска па выніках круглага стала “Роля сацыяльнага партнёрства ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў Беларусі”

Па выніках круглага стала “Роля сацыяльнага партнёрства ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў Беларусі”, які прайшоў 27 жніўня, падрыхтаваная аналітычная запіска. У дакуменце пазначаныя пункты погляду ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства, а таксама акрэсленыя існуючыя праблемы і прапісаныя выпрацаваныя рэкамендацыі.

Арганізатары круглага стала плануюць накіраваць аналітычную запіску ў органы ўлады, а таксама сваім міжнародным партнёрам.

Спампаваць аналітычную запіску можна тут.

Круглы стол “Роля сацыяльнага партнёрства ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў Беларусі” праводзіўся пад эгідай V Рабочай групы Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства ў межах праекту Еўрапейскай камісіі “Ўзмацненне патэнцыялу Нацыянальных Платформаў Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства”. Праект накіраваны на пабудову агульнай пляцоўкі для дыялогу арганізацый грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікоў улады і еўрапейскіх інстытуцый дзеля распрацоўкі праграмаў вырашэння актуальных праблемаў і ўплыву на працэс прыняцця рашэнняў на вышэйшым узроўні.