Як захаваць і надалей умацоўваць незалежную журналісцкую супольнасць?

Як захаваць і надалей умацоўваць незалежную журналісцкую супольнасць? Якія выклікі стаяць перад сучаснай беларускай журналістыкай? Якія патрэбны рэформы дзеля набліжэння да еўрапейскіх стандартаў? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на круглым стале, прымеркаваным да Сусветнага дня свабоды прэсы, які быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 3 мая ў 1994 годзе.

Бізнэс і трэці сектар абмеркавалі патэнцыял сацыяльнага партнёрства

18 красавіка ў Мінску прадстаўнікі бізнэс-асацыяцый, прафсаюзаў, арганізацый грамадзянскай супольнасці абмеркавалі тэму сацыяльнага партнёрства ў Беларусі. Удзельнікі засяродзіліся на праблемах роўнасці ўсіх суб’ектаў сацыяльнага партнёрства, практыкі ўжывання механізму калектыўных дамоў, супрацоўніцтве бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, стварэнні базы для дзейнасці некамерцыйных структур дзеля вырашэння сацыяльных праблем.

Рэалзіацыя Еўрапейскай палітыкі суседства ў 2012 годзе. Рэгіянальная справаздача УП

У дакладзе ўтрымліваецца агляд прагрэсу, які дасягнуты адносна Усходняга партнёрства ў 2012 годзе з асаблівым ухілам на рэалізацыі сумеснай камунікацыі «Усходняе партнёрства: дарожная мапа да восеньскага Саміта 2013» і двух суправаджальных дакументаў у двухбаковым і шматбаковым накірунку.

КК ФГС УП патрабуе неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага

“Мы патрабуем, каб Алесь Бяляцкі быў неадкладна вызвалены, каб ён меў магчымасць працягнуць сваю дзейнасць, важную для абароны правоў чалавека як ў сваёй краіне, Беларусі, так і па ўсім свеце”, – гаворыцца ў заяве, якая была перададзеная еўрапейскім інстытуцыям, МЗС краінаў ЕСЗ, краін-удзельніц Усходняга партнёрства, а таксама афіцыйным беларускім установам.