Пазіцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскй супольнасці Усходняга партнёрства

Пазіцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскй супольнасці Усходняга партнёрства 

па пытааннях выканання міжведамственнага плана па рэалізацыі рэкамендацый прынятых Рэспублікай Беларусь па выніках праходжання другога цыкла універсальнага перыядычнага агляда ў Радзе ААН па правах чалавека і рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь дамоўнымі органамі па правах чалавека на 2016 – 2019 гг.

Падрыхтавана да пятага раунда Дыялога па правах чалавека паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь

(17 чэрвеня 2018 г. Мінск)

Ад моманта прыняцця Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый прынятых Рэспублікай Беларусь па выніках праходжання другога цыкла універсальнага перыядычнага агляда ў Радзе ААН па правах чалавека і рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь дагаварнымі органамі па правах чалавека на 2016 – 2019 гг. фактычна прайшла палова тэрміна яго дзеяння, такім чынам можна падвесці некаторыя прамежкавыя вынікі яго выканання.

Варта нагадаць, што сам факт прыняцця Міжведамаснага плана атрымаў падтрымку прадстаўнікоў правабарончых арганізацый Беларусі, што было адзначана ў іх сумеснай пазіцыі [1]. Некаторыя мерапрыемствы плана былі заснаваныя  на прапановах праваабарончых арганізацый, накіраваных у траўні 2016 года ў МЗС аб тым, якімі павінны быць паказчыкі[2] выканання рэкамендацый, прынятых Рэспублікай Беларусь у рамках другога цыкла Універсальнага перыядычнага агляда. На жаль, шмат прапановаў, у тым ліку і па ўдасканаленні заканадаўства аб свабодзе асацыяцый, так і не увайшлі ў Міжведамасны план. Дзяржаўныя органы не прадстаўлялі ніякага аналіза прапанаваных праваабарончай супольнасцю паказчыкаў.

Важна адзначыць некаторыя пазітыўныя моманты, якія сталі магчымымі дзякуючы прыняццю Міжведамаснага плана. Напрыклад:

  • прынята першая ў нашай краіне праграма дзеянняў, мэта якой – умацаванне правоў чалавека і стварэнне асновы для ўзаемадзеяння праваабарончых арганізацый і дзяржаўных органаў;
  • пачалося даследаванне мэтазгоднасці падрыхтоўкі комплекснага заканадаўчага акта аб забароне дыскрымінацыі, да прыняцця якога доўгі час заклікала праваабарончая супольнасць;
  • прадстаўнікоў праваабарончых аргаанізацый запрашаюць на мерапрыемствы дзяржаўных органаў па тэме правоў чалавека;
  • апублікавана Cправаздача аб рэалізацыі мерапрыемстваў плана ў 2017 [3], якая дазваляе атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў па рэалізацыі правоў чалавека.

Аналіз Справаздачы сведчыць, што дзяржава зрабіла значную працу ў рамках Міжведамаснага плана, выкананы шэраг мерапрыемстваў, некаторыя палажэнні плана ўжо дасягнутыя (справаздача аб выкананні п.2, 38, 40, 45, 85 Міжведамаснага плана). Найбольш значна і сістэмна вялася праца па накірунках, якія падтрымліваліся АНН. Напрыклад, дзейнасць супраць сямейнага гвалту, гандлю людзьмі і прафілактыцы ВІЧ.

Разам з тым, аналіз справаздачы паказвае, што ёсць шэраг момантаў, якія выклікаюць занепакоенасць.

Некаторыя палажэнні Міжведамаснага плана былі накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы працы ў некаторых сферах правоў чалавека, але справаздача ўтрымлівае толькі пералічэнне выкананых у рамках яго рэалізацыі дзеянняў. Справаздача не вызначае недахопаў і дасягнутага ці чаканага ўзроўню развіцця (справаздача аб выкананні пунктаў 3, 6, 24, 28, 65, 66, 67, 79, 80 Міжведамаснага плана).

Многія палажэнні Міжведамаснага плана прадугледжваюць правядзенне аналізу рэалізацыі правоў чалавека ў пэўных сферах. Як вынікае са справаздачы, такі аналіз быў праведзены адпаведнымі дзяржаўнымі органамі. Аднак да гэтай працы не прыцягваліся эксперты грамадзянскай супольнасці. Часцяком падрыхтаваныя аналітычныя матэрыялы непублічныя і недасяжныя грамадзянскай супольнасці, хоць на іх аснове і распрацоўваюцца меры па рэалізацыі правоў чалавека (справаздача аб выкананні пунктаў 9, 10, 12, 22, 23, 37, 39, 52, 53, 56, 61, 68, 92 , 93 Міжведамственага плана).

З’явілася складанасць у ацэнцы выканання палажэнняў плана, сфармуляваных у выглядзе працэсу, справаздача не дапамагае ўбачыць эфектыўнасць дзейнасцi дзяржаўных органаў па гэтых напрамках.

Пазначаная ў справаздачы інфармацыя часцяком не дазваляе ацаніць рэалістычнасць поўнага і эфектыўнага выканання мерапрыемстваў плана і дасягненне яго мэтаў. Да недахопаў справаздачы можна таксама аднесці адсутнасць аналізу абставінаў, якія ўскладняюць дасягненне мэтаў плана.

Мяркуем, патэнцыял Міжведамаснага плана рэалізаваны не цалкам, у тым ліку, з-за недастатковага ўключэння ў яго рэалізацыю арганізацый грамадзянскай супольнасці.

Да цяперашняга часу з’яўляецца нявырашаным шэраг праблем, якія перашкаджаюць таму, каб план стаў па-сапраўднаму эфектыўным інструментам паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека:

  • па-ранейшаму не створаны дзейсныя пляцоўкі па абмеркаванні актуальных праблем у сферы правоў чалавека з удзелам кампетэнтных прадстаўнікоў профільных дзяржаўных органаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці;
  • дзяржаўнымі органамі, адказнымі за рэалізацыю асобных мерапрыемстваў Міжведамаснага плана, не распрацаваны дэталёвыя планы па іх выкананні, прынамсі, яны не вядомыя грамадзянскай супольнасці;
  • дзеючая сістэма прыцягнення недзяржаўных рэсурсаў для дзейнасці ў сферы правоў чалавека стварае сур’ёзныя перашкоды эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу грамадзянскай супольнасці

Варта адзначыць, што з моманту прыняцця плана ў дагаварных органах ААН былі разгледжаны яшчэ тры перыядычных даклада Рэспублікі Беларусь аб выкананні норм:

  • Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын;
  • Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі;
  • Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.
    Па выніках разгляду дадзеных дакладаў дагаворныя органы ААН далі Рэспубліцы Беларусь шэраг рэкамендацый, якія маюць патрэбу ў аб’ектыўным і ўсебаковым аналізе, які можа быць праведзены пры ўцягванні грамадзянскай супольнасці. Першы крок у гэтым кірунку урадам ужо зроблены. Такім чынаам, у адпаведнасці са Справаздачай   аб рэалізацыі мерапрыемстваў плана рэкамендацыі Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын былі разгледжаны на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, урадам плануецца вызначыць пералік магчымых мерапрыемстваў для ўліку і рэалізацыі рэкамендацый Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.

Дзеля павыўэння эфектыўнаасці Міжведамаснага плана і празрыстаасці дзейнасці па яго рэалізацыі арганізацыі грамадзянскай супольнасці прапануюць наступныя рэкамендацыі:

  • арганізаваць рэгулярныя пляцоўкі (напрыклад, штоквартальныя сустрэчы-кансультацыі) пры адказных за рэалізацыю асобных мерапрыемстваў плана дзяржаўных органаў для абмеркавання з грамадзянскай супольнсцю працэса яго рэалізацыі і выпрацоўцы прапаноў па напаўненні мерапрыемстваў канкрэтным зместам;
  • уключаць экспертаў грамадзянскай супольнасці ў падрыхтоўку аналітычных матэрыялаў, на аснове якіх будуць выпрацаваныя меры па ўдасканаленні заканадаўства і практыкі ў сферы правоў чалавека, напрыклад, аналітычных справаздачаў, прадугледжаных у рамках плана;
  • адказным за рэалізацыю асобных мерапрыемстваў плана дзяржаўным органам распрацаваць ведамасныя планы па яго рэалізацыі, выкарыстаўшы прапанаваныя праваабаронцамі індыкатары;
  • сумесна з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці правесці аналіз рэкамендацый, атрыманых ад дагаварных органаў ААН пасля прыняцця Міжведамаснага плана, і ўнесці ў яго адпаведныя карэкціроўкі, накіраваныя на выкананне дадзеных рэкамендацый;
  • запрашаць на мерапрыемствы па тэме правоў чалавека профільныя праваабарончыя арганізацыі без дыскрымінацыі па прыкмеце наяўнасці або адсутнасці дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • міжнародным арганізацыям, у тым ліку донарскім, ўключацца ў працэс рэалізацыі Міжведамаснага плана або яго асобных мерапрыемстваў, варта трымаць у фокусе каштоўнасць уключанасці ў гэты працэс грамадзянскай супольнасці як важнага элемента павышэння эфектыўнасці дасягнення мэтаў.

Арганізацыі грамадзянскай супольнасці гатовыя і надалей ўносіць свой уклад для павышэння эфектыўнасці Міжведамаснага плана з мэтай паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.

Гэты дакумент падрыхтаваны экспертамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» на падставе пазіцыі супольнасці беларускіх праваабарончых арганізацый і кансультацый у рамках працоўнай групы 1 БНП ФГС УП.

 Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года для актыўнага ўдзелу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін і рэалізацыі рэформаў. На сённяшні дзень БНП аб’ядноўвае больш за 70 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

[1] http://belhelcom.org/ru/news/obshchaya-poziciya-belorusskih-pravozashchitnyh-organizaciy-v-svyazi-s-prinyatiem

[2] http://upr.belhelcom.org/docs/indikatory-k-rekomendaciiam-upo.pdf

[3] http://mfa.gov.by/upload/18.06.26_HR_report_2017.pdf