Нацыянальная платформа

Беларуская Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснавана ў ліпені 2010 года, і Беларусь была другой краінай пасля Арменіі, якая ўтварыла Нацыянальную платформу.

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (БНП) – вядучая пляцоўка кааперацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў галіне ўзаемадзеяння з Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства.

Дзейнасць БНП накіравана на каардынацыю намаганняў розных грамадскіх арганізацый і ініцыятыў для пашырэння інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства. Мы будуем Нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

У сваей дзейнасці ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства мы трымаемся каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і выказваем намер спрыяць далучэнню Беларусі да агульнаеўрапейскіх палітычных, эканамічных і культурных працэсаў. Мы падцверджваем, што Нацыянальная платформа, як і любая дзейнасць у яе межах, грунтуецца на прынцыпах самаарганізацыі “знізу”, інклюзіўнасці (ўключанасці), празрыстасці, публічнасці і субсідыярнасці.

Мы разглядаем ініцыятыву Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства” як моцны стымул для развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і краінамі рэгіёна, а таксама для еўрапеізацыі нашай краіны і ўмацавання беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы перакананыя, што ў межах гэтай ініцыятывы беларуская грамадзянская супольнасць і яе Нацыянальная платформа ёсць неад’емнай часткай і неабходным элементам развіцця Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства. Мы бачым неабходнасць далейшага паглыблення і ўмацавання сувязяў Нацыянальнай платформы і самога Форума грамадзянскай супольнасці з працэсамі шматбаковага супрацоўніцтва ў межах тэматычных платформаў Усходняга парнёрства, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі платформамі краін-удзельніц ініцыятывы.

Нашай мэтай з’яўляецца ўмацаванне інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ставіць сваёй задачай інфармаванне грамадзян Беларусі, у тым ліку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і рухаў, дзяржаўных службоўцаў і прадпрымальнікаў і інш., пра праграму ЕС “Усходняе партнёрства”, а таксама пра праекты і праграмы ў межах супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам. Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ствараецца таксама для грамадскага маніторынга і экспертызы азначаных праектаў і праграм.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, што падзяляюць каштоўнасці і нормы, пакладзеныя ў аснову Усходняга партнёрства, а таксама зацікаўленыя ў развіцці ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, запрашаюцца далучацца да дзейнасці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства
Дадаць каментар