Бел | Eng

Пра Усходняе партнёрства

Усходняе Парнёрства (УП) – гэта праект, ініцыяваны Польшчай пры далейшай распрацоўцы ў кааперацыі са Швецыяй. Ён быў прэзентаваны Міністрамі замежных спраў Польшчы і Швецыі падчас Савета ЕС па агульных справах і знешняй палітыцы ў Брусэлі, 26 траўня 2008 года. Усходняе Партнёрства было адкрыта Еўрапейскім Саюзам у Празе, 7 траўня 2009 года.
Першая сустрэча Міністраў замежных спраў у кантэксце Усходняга Партнёрства была праведзена 8 снежня 2009 года ў Брусэлі.

Усходняе Партнёрства запланаванае для дапаўнення да Паўночнага Вымярэння і Саюзу Міжземнамор’я праз прадстаўленне інстытуцыялізаванага форуму для абмеркавання візавых пагадненняў, пагадненняў аб свабодным гандлю і стратэгічных партнёрскіх дамоваў з усходнімі суседзямі ЕС, пазбягаючы спрэчнага пытання пра ўваход у ЕС. Геаграфічна праекта арыентаваны на Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну.

Еўрапейскі Саюз (ЕС) зацікаўлены ў стабільнасці, належным кіраванні і эканамічным развіцці ўздоўж ягоных Усходніх межаў. Усходняе партнёрства (УП) заснаванае на дасягненнях Еўрапейскай Палітыкі Добрасуседства (ЕПД), якая распрацоўвалася з 2004г. ЕПД адрасаваная 16-ці паўднёвым і ўсходнім суседзям, яе мэтай з’яўляецца ўзмацненне бяспекі і стабільнасці, а таксама прадухіленне з’яўлення новых падзяленняў паміж ЕС, які павялічваецца, і яго суседзямі.

Апошняе пашырэнне ЕС скараціла геаграфічную адлегласць і усталявала агульныя межы з трыма Усходнімі суседзямі. Рэформы, якія падтрымлівае ЕПД, наблізілі гэтыя краіны да ЕС ў палітычным і эканамічным сэнсе. У снежні 2008 года Еўрапейская Камісія вылучыла прапанову аб Усходнім Партнёрстве (УП) – асобнай усходняй часцы ЕПД, якая ахоплівае стасункі з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Малдовай і Украінай. Асноўным прынцыпам новай ініцыятывы з’яўляецца прасоўванне новых рэформ, маючы на ўвазе палітыка-эканамічныя рэаліі і палажэнне кожнай краіны-партнёра.

У траўні 2009г. у Празе было заснавана УП, якое паставіла сабе амбіцыёзную мэту ўвядзення палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі паміж ЕС і Усходнім партнёрствам. Пад гэтым маецца на ўвазе заключэнне дамоваў аб асацыяцыі, у тым ліку з паглыбленнымі і ўсеабдымнымі зонамі свабоднага гандлю і паступовую інтэграцыю ў эканоміку ЕС. Гэта таксама дазволіць зрабіць уезд у ЕС больш свабодным праз паступовую лібералізацыю візавага рэжыму, які будзе суправаджацца мерамі па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі.

Задачы Усходняга партнёрства

У задачы Усходняга партнёрства ўваходзіць:

1. Палітычна і эканамічна наблізіць краіны-партнёры да ЕС.
2. Спрыяць бяспецы, стабільнасці і належнаму кіраванню.
3. Спрыяць партнёрству арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) і ўрадаў краін-партнёраў.
4. Заахвочваць да кантактаў паміж людзьмі праз лібералізацыю візавага рэжыму ў доўгатэрміновым плане, на індывідуальнай аснове і пры выкананні пастаўленых умоваў.
5. Узмацніць энэргетычную бяспеку.
6. Спрыяць рэформе сектароў і аховы навакольнага асяроддзя.

Каштоўнасці Усходняга Партнёрства

Усходняе партнёрства заснаванае на прыхільнасці прынцыпам міжнароднага права і фундаментальных каштоўнасцей ( у прыватнасці тых, што замацаваныя ў канвенцыях Рады Еўропы), у тым ліку наступныя:

— Дэмакратыю і вяршынства закона

— Павага правоў чалавека і асноўных свабод

— Свабодная рынкавая эканоміка з устойлівым развіццём

Як працуе Усходняе партнёрства?

УП уключае два вымярэнні: двубаковае і шматбаковае. Двубаковае вымярэнне створана для набліжэння стасункаў паміж ЕС і кожнай з краін-партнёраў. Яно ўключае ў сябе мадэрнізацыю дамоўных стасункаў у дачыненні да пагадненняў аб асацыяцыі; перспектывы перамоваў аб паглыбленай і ўсеабдымнай зоне свабоднага гандлю, прагрэсіўнай лібералізацыі візавага рэжыму ва ўмовах бяспечнага асяроддзя; больш шчыльнае супрацоўніцтва з мэтай павышэння энергетычнай бяспекі партнёраў і ЕС; а таксмаа падтрымку эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, накіраванай на скарачэнне адрозненняў унутры кожнай краіны-партнёра і паміж краінамі. У мэтах павышэння патэнцыялу кожнага з партнёраў цяпер рыхтуюцца праграмы інстытуцыйнага развіцця.

Шматбаковае вымярэнне прадстаўляе новы падмурак для супрацоўніцтва і абмену вопытам.

Чатыры тэматычныя платформы УП пад старшынствам Еўрапейскай Камісіі забяспечвае правядзенне мэтанакіраваных сесій і служыць для правядзення адкрытых і свабодных дыскусій.

Чатыры сферы супрацоўніцтва ўключаюць:

1. Дэмакратыю, належнае кіраванне і стабільнасць.

2. Эканамічную інтэграцыю і набліжэнне да палітыкі ЕС.

3. Навакольнае асяроддзе, змены клімата і энэргетычную бяспеку.

4. Кантакты паміж людзьмі.

Кожная платформа прыняла шэраг асноўных рэалістычных мэтаў, дасягненне якіх актыўна спрыяе Усяходняму партнёрству. Для дасягнення дадзеных мэтаў былі распрацаваныя рабочыя праграмы, план якіх уключае таксама і працэс іх перагляду і пераацэнкі.

Для дадатковай інфармацыі па платформах УП

Флагманскія Ініцыятывы

УП запусціла Флагманскія Ініцыятывы, якія з’яўляюцца самастойнымі праграмамі, накіраванымі на падтрымку мэтаў УП і дасягненне адчувальных вынікаў. Сярод іх:

— Комплексная Праграма Кіравання Межамі.

— Фонд МСП.

— Рэгіянальныя рынкі электычнасці, падвышенне энергаэфектыўнасці і пашырэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.

— Прадухіленне і гатоўнасць рэагавання на прыродныя і тэхнагенныя катастрофы.

— Садзейнічанне эфектыўнаму кіраванню навакольным асяроддзем.

Для дадатковай інфармацыі па Флагманскім Ініцыятывам УП глядзіце 

Фінансаванне

У адпаведнасці з дэкларацыяй Усходняга Партнёрства ад сакавіка 2009г., прынятай Еўрапейскім Саюзам, для дасягнення мэтаў Усходняга Партнёрства з боку ЕС будзе павялічана фінансавая падтрымка.

Для задавальнення новых патрэбаў супрацоўніцтва, звязаных з запускам Усходняга Партнёрства, Камісія вылучыла €600 млн на перыяд з 2010 па 2013гг, уключаючы 350 млн свежых сродкаў. Тым не менш, усе сродкі, якія выдзяляюцца ў рамках Інструмента Усходняга Суседства і Партнёрства для шасці краін-партнёраў, павінны разглядацца як сродкі ў падтрымку Усходняга Партнёрства.

Для дадатковай інфармацыі па канкрэтным праектам УП глядзіце

Графік нарад

Сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Усходняга Партнёрства будуць праводзіцца кожныя два гады. Міністры Замежных Спраў будуць сустракацца кожны год. Гэтыя сустрэчы на вышэйшым узроўні будуць далей прасоўваць і фармаваць Усходняе Партнёрства.

Даты пасяджэнняў Платформы і Груп можна знайсці па спасылцы 


  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2