Пятая сустрэча Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь»: Свае прапановы па ключавых тэмах дыялогу выказалі прадстаўнікі грамадскасці

Паседжанне Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь» адбылося ў Мінску 26-27 красавіка 2018г.

Фармат

З боку Еўрапейскага Саюза ў паседжаннях удзельнічалі прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, прадстаўнікі профільных дэпартаментаў і агенцтваў Еўрапейскай Камісіі.

Ад беларускага боку – Міністэрства замежных сувязяў, дзяржаўныя служачыя ўзроўню намеснікаў міністраў і старшынь аддзелаў міністэрстваў. Беларускую нацыянальную платформу прадстаўлялі:

  • Улад Вялічка, дырэктар Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”
  • Ірына Сухій, сябра Рады ГА «Экадом»,
  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі,
  • Хрысціна Рыхтэр, дырэктар установы YouthLabourRights(YLaR),
  • Алег Гулак, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК).

IMG_2345

Прадстаўнікі грамадскай супольнасці, з улікам адсутнасці істотных зменаў у параўнанні з апошнім раўнам дыялогу ў снежні 2017 г. спаслаліся на свае ацэнкі канца мінулага году, а таксамадавялі да ўдзельнікаў дыялогу сваю пазіцыю па шэрагу пытанняў беларуска-еўрапейскіх стасункаў з асаблівым фокусам на аспектах:

  1. Балонскага працэсу і ўключэння Беларусі ў еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі,
  2. Энергаэфектыўнасці, энэргетычнай бяспекіі выкарыстання альтэрнатыўных крыніцаў энергіі,
  3. Рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці спрыяльных умоваў для прадпрымальніцтва».

«Агульна тэматыка сустрэч уключала ў сябе каля 60 пытанняў, у тым ліку прыватызацыя і рэструктурызацыя прадпрыемстваў, пытанні сацыяльнага дыялогу і рынка труда, сельскай гаспадаркі і фіта-санітарнага кантролю, мытнага ўзаемадзеяння, транспарту, лічбавай эканомікі, макраэканамічнай стабілізацыі і гандлю», — кажа Андрэй Ягораў.

Што прапанавалі прадстаўнікі Нацыянальнайплатформы?

  1. Энергетыка і энэргаэфектыўнасць, альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі

Ірына Сухійпаведаміла, што на замову беларускіх экалагічных арганізацый, нямецкае Аэракасмічнае агенцтва распрацавала сцэнар перахода Беларусі на 100% аднаўляемыя крыніцы энергіі да 2050 года.Па словах Ірыны, «Гэта сур’ёзная праца 600 інжынераў, якія пралічылі сцэнар на падставе беларускіх дадзеных. Нам хацелася б абмеркаваць гэты сцэнар з Мінэнерга».

Андрэй Ягораў: «Такія сцэнары былі створаныя для амаль 40 краінаў і атрымалі высокую адзнаку міждзяржаўных групаў кліматычных экспертаў. Краіны, якія імкнуцца да скарачэння выкідаў у атмасферу, актыўна карыстаюцца гэтымі сцэнарамі. Гэта абгрунтаваны навуковы аналіз, які прапаноўвае іншыя падыходы да развіцця энергетыкіў нашай краіне. Зараз мы маем такую стратэгію для Беларусі, якую варта абмяркоўваць з шэрагам дзяржаўных і грамадскіх партнёраў».

2.Развіццё спрыяльных умоваў для прадпрымальніцтва
Улад Вялічка: «Адным з важных крокаў у накірунку паляпшэння клімату для прадпрымальніцтва ў нашай краіне стаў нядаўні Дэкрэт №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. Дэкрэт ацэньваецца бізнэс асацыяцыямі і прадпрымальніцай супольнасцю як важны крок у правільным накірунку, але інструменты яго рэалізацыі недасканалыя, іх тррэба паляпшаць. У прыватнасці, Дэкрэт прадугледжвае стварэнне шматлікіх грамадска-кансультатыўных радаў на рэгіянальным узроўні для дзяржаўна-грамадскага дыялогу па гэтым пытанні. Але практыка працы такіх радаў пакуль слабая і недасканалая, не хапае падрыхтоўкі, умення абодвух бакоў размаўляць з арыентацыяй на пэўныя змены і вынікі. У гэтым беларускія бізнэс-асацыяцыі і грамадскія арганізацыі гатовыя дапамагаць, каб інструмен кансультацыйных радаў сапраўды меў плён. Таксама беларускія бізнэс-асацыяцыі выражаюць намер зрабіць аналіз таго, наколькі прынятыў ў апошнія месяцы нарматыўныя акты сапраўды працуюць дзеля паляпшэння бізнэс-асяроддзя, яны гатовыя падзяліцца сваімі высновымі з адпаведнымі дзяржаўнымі актарамі.

  1. Балонскі працэс і ўключэнне Беларусі еўрапейскую прасторувышэйшай адукацыі

Крысціна Рыхтэр: «Беларускім бокам адзначаецца рост мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў.Гэта сапраўды пэўны пазітыў, які прынёс Балонскі працэс. На паседжаннях было закранутае пытанне размеркавання, гэты механізм сам па сабе для прадстаўнікоў ЕС не вельмі зразумелы».

Андрэй Ягораў: «У траўні будзе вырашацца пытанне далейшага статуса Беларусі ў Балонскім працэсе. Па высновах адпаведнага міжнароднага назіральнага органа Балонскага працэсу, Беларусь па большасці пунктаў не выканала«Дарожную мапу», таму:

  1. Альбо Беларусь будзе ўключаная ў групу краін, якія маюць праблемы з рэалізацыяй Балонскага працэса. На гэтым настойвае беларускі бок. Гэты крок значна зніжае амбіцыі ў галіне рэформы адукацыі.
  2. Албо Беларусь пакінуць у статусе «асаблівага выпадка» і працягнуць дзеянне «дарожнай мапы» для рэалізацыі рэформ у наступным перыядзе. Да гэтага варыянта схіляецца еўрапейскі бок.
  3. Найболш негатыўным сцэнаром можа быць выключэнне Беларусі з Балонскага працэса. Але гэта малаверагодна, бо такой працэдуры фактычна не існуе.

IMG_2350

Іншыя тэмы: Гандаль і транспарт

Улад Вялчіка:«Пытанні транспарту і гандлю маюць відавочны двухбаковы інтарэс. Асаблівую цікаваць для Беларусі прадстаўляе магчымасць выхаду на еўрапейскія рынкі, а тасама магчымасць большай інтэграцыі беларускай транспартнай структуры ў агульнаеўрапейскія калідоры. Гэта грунтоўна абмяркоўвалі прадстаўнікі беларускіх міністэрстваўі прадстаўнікі ЕС».

Праграма суседства ЕС «Усходняе Партнёрства»

Андрэй Ягораў:«Еўрапейскі і беларускі бакі па рознаму бачаць ёмкасць гэтай ініцыятывы. Еўрапейскі бок кіруецца дакументам «Вынікі 2020» для краін Усходняга Партнёрства(Deliverables2020 fortheEasternPartnership). Гэта канкрэтная праграма, якая ўскладае на бакі пэўныя абавязкі. Беларускі бок бачыць ва Усходнім Партнёрстве хутчэй спектр магчымасцяўі спрабуе абраць тое, што з гэтых магчымасцяў прадстаўляе найбольшы інтарэс».

«Партнёрскія прыярытэты»

Улад Вялічка: «Партнёрскія прыярытэты — гэта форма дыялогу, якая павінна кампенсаваць сабой адсутнасць двухбаковагапагадненняпаміж Беларуссю і ЕС. Мы чакалі, што вось-вось гэтыя прыярытэты будуць абвешчаныя. Нажаль, перамовы ўсё яшчэ не скончаныя. Гэта азначае, што Беларусь застаецца пазбаўленай шэрагу магчымасцяў, у тым ліку доступу да еўрапейскіх праграмаў і рэсурсаў».

IMG_2373

Сваімі ўражаннямі ад паседжання Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь» прадстаўнікі беларускіх НДА падзяліліся на брыфінгу, які адбыўся 27 красавіка ў офісе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Наступны раўнд перамоваў у межах Каардынацыйнай групы «ЕС-Беларусь» адбудзецца ўвосень 2018 г.