Рэкамендацыі БНП для сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЕС

Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла заяву, у якой прапануецца некалькі рэкамендацыяў для міжнароднай супольнасці ў сувязі з бягучай сітуацыяй у Беларусі.

БНП сцвярджае, што адзіным магчымым рашэннем цяперашняга палітычнага крызісу з’яўляюцца перамовы. Аднак гэтыя перамовы могуць адбывацца толькі паміж законнымі прадстаўнікамі пратэстоўцаў, а менавіта Каардынацыйнай радай, і беларускімі ўладамі.

Больш за тое, вонкавае пасрэдніцтва з боку Расеі, ЕС або АБСЕ толькі ўскладніць сітуацыю. Таму Беларуская нацыянальная платформа падкрэслівае важнасць атрымання гарантыяў неўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі.

Прачытайце папярэднія заявы пра сітуацыю ў Беларусі тут і тут.

Поўны тэкст заявы па-ангельску: