Бел | Eng

Шостая асамблея Форума Грамадзянскай Супольнасці Усходняга Партнёрства–2014

Больш за 250 удзельнікаў з краінаў Усходняга партнёрства і Еўрасаюза прынялі ўдзел у 6-м штогадовым сходзе Усходняга партнёрства Форума грамадзянскай супольнасці ў Батумі (Грузія) 20-21 лістапада.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, службовыя асобы ЕС і эксперты сабраліся, каб абмеркаваць тэму: “Інтэграцыя ў ЕС і агульная бяспека: шляхі ажыццяўлення”.

Цягам двух дзён канферэнцыі адбыліся тры экспертныя панэлі, тэматычныя семінары і шэраг спадарожных мерапрыемстваў, прысвечаных актуальным пытанням Усходняга партнёрства. Вынікі Форума ўключаюць у сябе прыняцце важных рэзалюцыяў, пашырэнне дыялёгу паміж грамадзянскай супольнасцю з краінаў Усходняга партнёрства і ЕС, а таксама прыняцце структурных і стратэгічных зменаў, датычных функцыянавання Форуму ў бліжэйшыя гады.

Удзельнікі першай панэлі абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў краінах Усходняга партнэрства. Пасьля першай панэлі ўдзельнікі форуму мелі магчымасць выбіраць паміж дзвюма паралельнымі панэлямі, адна з якіх была прысвечаная новым умовам бяспекі ва Усходнім партнэрстве, а другая —прапагандзе і інфармацыйнай вайне падчас канфліктаў. Паралельная сэсія выклікала плённыя дыскусіі пра “новую прапаганду” і інфармацыйную вайну ў рэгіёне Усходняга партнёрства. Удзельнікі разгледзелі прапаганду як інструмент СМІ, абмеркавалі матывы расейскай прапаганды і шляхі барацьбы з імі.

Другі дзень Форуму быў адзначаны дыскусіяй пра будучыню Усходняга партнёрства. Асноўнай тэмай быў разрыў паміж тымі краінамі, якія падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі, і тымі, якія  гэтага не зрабілі.

Акрамя таго, на Форуме была абмеркаваная і зацверджаная новая Стратэгія Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на 2015—2017 гг., заснаваная на шырокім працэсе кансультацыяў з рабочымі групамі Форуму і яго нацыянальнымі платформамі ва ўсіх шасці краінах УП. З новай стратэгіяй Форума можна азнаёміцца тут.

Рэформа Кіруючага камітэта была зацверджаная дэлегатамі Форума з новай формулай, якая будзе ўключаць у сябе шэсць каардынатараў краінаў, пяць каардынатараў рабочых групаў і да двух каардынатараў з ЕС. Такім чынам, калі раней Кіруючы камітэт уключаў у сябе 19 асобаў, цяпер у ім будзе 13 чалавек.

Акрамя калектыўных абмеркаванняў, удзельнікі Форума ўзялі ўдзел у працы групаў і адпаведных ім падгрупаў, прысвечаных пытанням правоў чалавека, свабодных і справядлівых выбараў, візы і міграцыі, сродкаў масавай інфармацыі, добрага кіравання, эканамічнай інтэграцыі, аховы навакольнага асяроддзя і энергетычнай бяспекі, кантактаў паміж людзьмі, а таксама сацыяльнай палітыкі і сацыяльнага дыялогу.

Важным вынікам Форуму сталася, апроч іншага, прыняцце шэрагу важных рэзалюцыяў і заяваў, накіраваных на рашэнне адпаведных пытанняў і праблемаў у рэгіёне. Каб убачыць поўны сьпіс прынятых дакумэнтаў, калі ласка, націсніце тут.


Крыніца:
http://eap-csf.eu

Вярнуцца ў катэгорыю "Навіны"

  • Фэйсбук

  • Анонс падзеяў

    << Июн 2017 >>
    ПВСЧПСВ
    29 30 31 1 2 3 4
    5 6 7 8 9 10 11
    12 13 14 15 16 17 18
    19 20 21 22 23 24 25
    26 27 28 29 30 1 2