Дзірк Шубель — новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Могерыні намінавала Дзірка Шубеля на пасаду новага кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Да гэтага Шубель ўзначальваў кіраванне Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) па Расіі.

Фармальна Шубель яшчэ павінен атрымаць згоду Мінска на прызначэнне. Пасля гэтага ён зменіць на пасадзе кіраўніка прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын, якая займала гэтую пасаду з 2015 года. Сама Віктарын адправіцца на аналагічную пасаду ў Арменію.

Шубель некалькі разоў прыязджаў у Беларусь на сваёй пазамінулай пасадзе начальніка упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства» (ЕСЗД). Ён узначальваў дэлегацыю Еўрасаюза на сустрэчах каардынацыйнай групы «Беларусь-ЕС».

Дзірк Шубель нарадзіўся ў 1965 годзе ва Усходняй Германіі, аднак большую частку жыцця пражыў у ФРГ. У Брусэлі ён працаваў над уключэннем Венгрыі ў ЕС. Пасля гэтага у прадстаўніцтве Еўракамісіі ва Украіне і ўзначальваў прадстаўніцтва ЕС у Малдове.

Па матэрыялах nn.by. Фота Мінскі дыялог