Старшынёй Беларускай нацыянальнай платформы абраная Святлана Каралёва

На справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы абралі новы склад Каардынацыйнага камітэту. Старшынёй БНП стала Святлана Каралёва.

25 чэрвеня прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства “Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара”. Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне, як не дапусціць адзяржаўлення Беларускай нацыянальнай платформы.

Канферэнцыя пачалася з агучвання справаздачы Каардынацыйнага камітэту БНП. Нагадаем, што ў склад Каардынацыйнага камітэта, які дзейнічаў у 2014-2015 гадах уваходзілі: Андрэй Ягораў, Старшыня Каардынацыйнага камітэта і Нацыянальны каардынатар, а таксама Яраслаў Бекіш, Аксана Шэлест, Васіль Валасюк, Наталля Васілевіч, Тацяна Пашавалава і Ігар Рынкевіч.

 

Новы склад Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы

 

У новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП увайшлі:

  • Святлана Каралёва, Беларуская арганізацыя працоўных жанчын – страшыня;
  • Алесь Бяляцкі, Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
  • Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі;
  • Пётр Кузняцоў, Гомельскі Дэмакратычны Форум;
  • Уладзімір Дунаеў, Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы;
  • Марына Хоміч, Беларускі савет моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “РАДА”;
  • Ігар Рынкевіч, Публічная ўстанова “Ліга “Грамадзянскі вердыкт”;
  • Андрэй Ягораў, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі (да наступнай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці ў Кіеве).

Таксама на Канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы адбылося рэйтынгавае галасаванне за арганізацыі, якія будуць рэкамэндаваныя да ўдзелу ў наступным Форуме грамадзянскай супольнасці, які пройдзе ў Кіеве 20-21 лістапада.

У выніковай рэзалюцыі канфэрэнцыі “Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара” ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства прывіталі агульны працэс узнаўлення дыялогу Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства