У Брусэлі абралі новых сустаршыняў кіруючага камітэта Форума Усходняга партнёрства

4 ліпеня ў Бруселі стартавала сустрэча абноўленага кіруючага камітэта ФГС УП. Беларусь на сустрэчы прадстаўляе нацыянальны каардынатар Мікалай Кванталіані.

Цяперашняя сустрэча прысвечана выбарам новых сустаршыняў кіруючага камітэта, абмеркаванню рэформаў Форуму і будучага агульнага сходу. Да перавыбараў сустаршынямі з боку Еўрасаюза і Усходняга партнёрства былі Кшыштаф Бабінскі і Аляксандра Калатазішвілі. Зараз новымі сустаршынямі абраныя Іна Косеру (National environment center) і Сафія Страйв (Forum Syd) .

Нагадаем, што Кіруючы камітэт складаецца з нацыянальных каардынатараў і каардынатараў рэгіянальных рабочых груп Усходняга партнёрства і яго члены прымаюць усе бягучыя рашэнні па ФГС ПВ паміж агульнымі сходамі.