Сябры БНП выказалі спачуваньні Французскай Рэспубліцы

Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, аб’яднаныя ў рамках Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства,  выказалі свае глыбокія спачуванні Французскай Рэспубліцы, чые грамадзяне ўвечары 13 лістапада 2015 г. пацярпелі ад серыі жахлівых дзёрзкіх тэрактаў у самым сэрцы краіны, яе сталіцы – Парыжы.

У заяве прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы заклікалі Еўрапейскі Саюз, краіны-партнёраў Францыі ў барацьбе з міжнароднымі тэрарыстычнымі групоўкамі да прыняцця адэкватных мер бяспекі для абароны сваіх грамадзян. Разам з тым гэтыя меры не павінны прывесці да распальвання нацыянальнай варожасці, росту ксенафобіі, радыкалізму, дыскрымінацыі і ўціску бежанцаў і нацыянальных меншасцяў у краінах Еўропы. У адваротным выпадку мэты тэрарыстаў будуць дасягнуты, адзначаецца ў дакумэнце.

“Мы верым у тое, што цывілізаваны свет зможа аб’яднацца вакол гэтай трагедыі і абараніць свае грамадствы, грамадзян і каштоўнасці. Вельмі важна зрабіць гэта не шляхам эскалацыі гвалту ці саступак тэрарыстам, а дзякуючы салідарным і асэнсаваным дзеянням ў інтарэсах правоў чалавека і нашых народаў.”

Сёння прадстаўнікі Каардынацыйнага камітэту і сябры Нацплатформы ўскладуць кветкі ля Амбасады Францыі, а таксама пакінуць допісы ў жалобнай кнізе.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства