Латвія афіцыйна запрасіла Беларусь на саміт Усходняга партнэрства

Дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс 28 красавіка ў Рызе перадаў кіраўнікам дыпляматычных місій Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны афіцыйныя запрашэньні на саміт Усходняга партнэрства. Пра гэта паведамілі ў МЗС Латвіі. Саміт адбудзецца ў Рызе 21-22 траўня. Афіцыйныя запрашэньні краінам — удзельніцам Усходняга партнэрства падпісалі старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск, старшыня Эўрапейскай камісіі Жан Клёд Юнкер і прэм’ер-міністар Латвіі Лаймдота […]