У Гродне адбыўся інфармацыйны дзень Ўсходняга Партнёрства

Як працуюць еўрапейскія інструменты ў рамках праграмы Усходняга Партнёрства ў Беларусі? Якая роля грамадзянскай супольнасці ў гэтых працэсах? Якія праграмы Еўрапейскі саюз рэалізуе ў Гродзенскай вобласці? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ў рамках інфармацыйнага дня па асвятленні дзейнасці праграмы ЕС Усходняе Партнёрства.