У Мінску абмеркавалі ролю грамадзянскай супольнасці ў сацыяльным дыялогу

25 лістапада прадстаўнікі прафсаюзаў Беларусі і Украіны, бізнес-супольнасці, даследчых цэнтраў, цэнтраў медыяцыі і грамадскіх аб’яднанняў паразамаўлялі аб ролі грамадзянскай супольнасьці ў сацыяльным дыялогу.

Мерапрыемства арганізавала Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) пры дапамозе Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва і Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

У абмеркаванні пытанняў на пасяджэння круглага стала ўдзельнічала першы сакратар, намесніца начальніка аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Рэната Вробель.

Сёння дыялог набывае асаблівае значэнне, адзначыў на адкрыцці мерапрыемства старшыня прэзідыума РКП, старшыня МССПіР Уладзімір Карагін.

Ён нагадаў, што ў мінулым годзе сярэдні заробак у краіне складаў каля 610 даляраў ЗША, а “цяпер ён скаціўся да 370 даляраў”. Кіраўнік РКП падкрэсліў, што “нават калі ўрад выканае ўсе рэкамендацыі бізнес-саюзаў і прафсаюзаў, то па выніках 2016 года сярэдняя зарплата ўсё роўна будзе каля 310 даляраў у лепшым выпадку”.

“У той жа час МВФ, у якога ўрад просіць 3 млрд. даляраў у пазыку, патрабуе спыніць субсідаванне насельніцтва ў жыллёва-камунальнай сферы. Ці вытрымаюць людзі 220 еўра камунальных выдаткаў на двухпакаёвую кватэру? Бо гэта больш чым пенсіі. Таму цяпер урад знаходзіцца ў такім стане, калі яму неабходна пачуць грамадзянская супольнасць”, – сказаў Карагін.

“Тое, што сёння адбываецца ў эканоміцы Беларусі, дазволіць без дыялогу проста немагчыма. Неабходна падключыць усе сілы грамадства. Усе разумныя галовы павінны ўключыцца, а ўрад павінен іх слухаць і ўспрымаць, каб дзейнічаць разам”, – заявіў ён. На думку Карагіна, дзеючая сістэма жорсткага цэнтральнага кіравання “трывае поўны крах”, таму важна, каб у эканоміцы “было наладжана самакіраванне” на мясцовым узроўні.

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў малога і сярэдняга бізнесу Украіны Вячаслаў Рой расказаў аб выкарыстанні еўрапейскага вопыту ў развіцці сацыяльнага дыялогу ў Украіне ў кантэксце праграм УП.

Улік інтарэсаў і настрояў прадпрымальнікаў для наладжвання сацыяльнага дыялогу стаў тэмай выступу віцэ-старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Ліліі Коваль.

Кіраўнік Лігі развіцця дэмакратыі “Грамадзянскі вердыкт” і сябра каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП Ігар Рынкевіч адзначыў важнасць удзелу структур беларускай грамадзянскай супольнасці ў сацыяльным дыялогу, а таксама распавёў аб практыцы выкарыстання медытатыўных методык арганізацыямі трэцяга сектара.

Паводле Беларускіх навінаў

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства