У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы. Старшынёй Каардынацыйнага камітэту пераабралі Святлану Каралёву

У суботу 22 кастрычніка 2016 году ў Мінску прайшла канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства “Беларусь у постэлектаральнай фазе: чаканні і планы”. Удзел у мерапрыемстве ўзялі 50 прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Канферэнцыя распачалася панэльнай дыскусіяй сугучнай назве мерапрыемства, у якой узялі ўдзел Валерыя Касцюгова (экспертная супольнасць “Наша меркаванне”), Яўген Прэйгерман (Грамадскае аб’яднанне “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”, Таццяна Пашэвалава (Цэнтр сацыяльных інавацый). Эксперты разважалі, ці стануць выбары ў Палату прадстаўнікоў своеасаблівай кропкай адліку для новай фазы адносінаў з Еўрасаюзам, абмяркоўвалі, чаго чакаць ад гэтай фазы, што можа змяніцца ў поствыбарчы перыяд.

У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы. Старшынёй Каардынацыйнага камітэту пераабралі Святлану Каралёву

Другім пытаннем удзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі разгледзелі, а пасьля і ўхвалілі, справаздачу Каардынацыйнага камітэта БНП за 2015-2016 гады, агучаную кіраўнічкай КК Святланай Каралёвай, а таксама справаздачу нацыянальнага каардынатара ФГС УП па Беларусі Улада Вялічкі. Вялічка, як сустаршыня Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, у сваім дакладзе сканцэнтраваўся не толькі на выніках і асноўных працэсах на нацыянальным узроўні, але і на ўзроўні Форуму грамадзянскай супольнасьці.

У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы. Старшынёй Каардынацыйнага камітэту пераабралі Святлану Каралёву

На канферэнцыі быў абраны новы склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы. Яго старшынёй пераабралі Святлану Каралёву, якая паведаміла, што збіраецца працягваць працу па рэалізацыі Стратэгічнага плана БНП, распрацоўку якога яна ініцыявала ў часе першай кадэнцыі на пасадзе старшыні.

У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы. Старшынёй Каардынацыйнага камітэту пераабралі Святлану Каралёву

Па словах Святланы Каралёвай, перад Беларускай нацыянальнай платформай стаяць важныя задачы. Напрыклад, пабудаваць найбольш эфектыўную камунікацыю з асноўнымі стэйкхолдэрамі (Еўракамісіяй, ПРААН, МЗС). На нацыянальным узроўні задачай з’яўляецца ўзмацненне тэматычных груп, сінхранізацыя інтарэсаў сябраў нацыянальнай платформы. Гэта, на думку старшыні, будзе самай складанай задачай.

Апэратыўнымі задачамі Каралёва назвала: стварэнне сакратарыяту БНП, рэгістрацыю Беларускай нацыянальнай платформы, арэнду офіса. “Гэтыя базісныя рэчы значна спросцяць нашу працу”, – дадала яна.

Святлана Каралёва ўсцешана складам новага Каардынацыйнага камітэта, у які, акрамя яе, увайшлі:

Уладзіслаў Вялічка, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі;

Сяргей Драздоўскі, ПУ “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”;

Уладзімір Дунаеў, Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы;

Мікалай Кванталіані, МГА “Новая група”;

Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі;

Вольга Смалянка, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

У Мінску адбылася канферэнцыя Нацыянальнай платформы. Старшынёй Каардынацыйнага камітэту пераабралі Святлану Каралёву
Новы склад Каардынацыйнага камітэта БНП

 

Ноў-хаў канфэрэнцыі стаў брыфінг-размова з дэлегатамі чарговай Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці УП, які пройдзе ў Брусэлі 28-29 лістапада 2016 года. Дэлегаты абмеркавалі задачы , планы і чакаемыя вынікі на будучым Форуме, а таксама ролю грамадзянскай супольнасці ва ўмовах прыадкрыцця беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Паводле нацыянальнага каардынатара ФГС УП па Беларусі Уладзіслава Вялічкі, агульную місію беларускай дэлегацыі ў Брусэлі вызначае той сацыяльна-палітычны момант, які ёсць зараз у краіне. А менавіта пэўны спадзеў на аднаўленне няхай вельмі сціплага, але ўсё ж такі грамадска-палітычнага дыялога. “Мне падаецца, што ўсе намаганні, якія могуць быць карысныя для аднаўлення гэтага дыялога, у тым ліку могуць стаць матывацыяй для ўдзелу ў Брусэльскім форуме грамадзянскай супольнасці, менавіта ў спробе замацаваць пазіцыю грамадзянскай супольнасці, як суб’екта гэтых стасункаў з дзяржавай і Еўразвязам.

Досвед апошняга года дазваляў нам спадзявацца, што маленькі-маленькі прагрэс, які быў дасягнуты, за выключэннем грамадзянскіх суб’ектаў камунікацыі, можа быць развіты і надалей, але пакуль гэта хутчэй спадзеў, чым рэальны план. Зрабіць гэты спадзеў рэальным планам і ёсць нашай мэтай на Форуме”, – падсумаваў Вялічка.

Напрыканцы канферэнцыі ўдзельнікамі былі прынятыя дадаткі і змены ў Рэгламент Беларускай нацыянальнай платформы, абраныя каардынатары Рабочых груп, а таксама прынятая за аснову заява адносна пераследу ўдзельнікаў акцыі “Крытычная маса”.

Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства была заснаваная ў ліпені 2010 года і стала агульнай пляцоўкай для кансалідацыі і каардынацыі дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ў дэмакратызацыі краіны і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства