КК БНП прапануе замарозіць рэалізацыю праекта Сусветнага банку па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Сусветны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вядуць падрыхтоўку да рэалізацыі праекта мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Каардынацыйны камітэт БНП выказвае занепакоенасць і прапануе часовую замарозку рэалізацыі праекта Сусветнага банку па мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі — P167992.

Сусветны банк і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вядуць падрыхтоўку да рэалізацыі праекта мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі.

Як прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, мы пішам гэты зварот падчас пандэміі, калі Міністэрства адукацыі безадказна адмаўляецца ўводзіць нацыянальныя патрабаванні па бяспечнай арганізацыі адукацыйнага працэсу і гэтым самым ставіць пад пагрозу здароўе студэнтаў, выкладчыкаў і іх сем’яў. Акрамя таго, мы з’яўляемся сведкамі рэпрэсіяў супраць тых прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, якія заклікаюць увесці каранцінныя захады падчас пандэміі.

Таксама існуе шэраг рызыкаў, звязаных з адсутнасцю патрабаванняў празрыстасці і інструментаў грамадскага кантролю за укараненнем праектных паказчыкаў.

Мы звяртаемся да Сусветнага банку з заклікам:

▪️ як мага хутчэй пачаць кансультацыі па пытанні аб унясенні змяненняў і далейшай рэалізацыі праекта з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і незалежнымі экспертамі

▪️укараніць выразныя патрабаванні да празрыстасці і галоснасці праектных мерапрыемстваў

▪️спыніць фінансаванне праекта да тых часоў, пакуль у яго не будуць унесены папраўкі ў мэтах забеспячэння больш шырокага доступу да высакаякаснай вышэйшай адукацыі для уразлівых групаў насельніцтва і рэалізацыі акадэмічных каштоўнасцяў

Азнаёміцца з поўным тэкстам ліста можна ніжэй:

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга Партнёрства