Заява Каардынацыйнага камітэту БНП ФГС УП у сувязі з пачаткам распрацоўкі пакета дакументаў праекту Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы

Адштурхоўваючыся ад рэзалюцыі “Пра ўзмацненне пагрозаў незалежнасці Беларусі”, якая была прынятая на Канферэнцыі БНП 26 студзеня 2019 году Каардынацыйны камітэт БНП ФГС УП

звяртае ўвагу на непразрыстасць  працэсу распрацоўкі пакета дакументаў праекту Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, выключэнне парламента і зацікаўленых супольнасцяў з працэсу іх абмеркавання, адсутнасць дакладнай і поўнай інфармацыі пра гэта ў СМІ;

— заклікае ўрад і прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь неадкладна зрабіць публічным увесь пакет дакументаў праекту Праграмы дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўключна з пакетам праектаў адпаведных дарожных картаў.

Згодна з Рэзалюцыяй “Пра ўзмацненне пагрозаў незалежнасці Беларусі” Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пакідае за сабою магчымасць непрызнання любых рашэнняў дзяржаўных асобаў Рэспублікі Беларусь і яе дзяржаўных органаў, што вядуць да парушэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абмежавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Даведка: Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заснавана ў ліпені 2010 года, аб’ядноўвае на аснове праеўрапейскіх каштоўнасцяў больш за 80 арганізацыяў і ініцыятываў розных сфераў дзейнасці.